З пачатку новага года ў вобласці з удзелам пешаходаў зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх 3 чалавекі загінулі і 12 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Прычынамі ДТЗ сталі наезды на людзей на нерэгулюемых пераходах і невыкарыстанне святловяртальных элементаў у цёмны час сутак.
З мэтай прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў, асабліва ў цемры, узмацнення кантролю за захаваннем усімі ўдзельнікамі руху патрабаванняў Правілаў, з 18 да 27 студзеня праводзіцца дэкада пад назвай “Асцярожна – пешаход!” Акрамя гутарак у калектывах і ўстановах адукацыі, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі будуць праводзіць праверкі на дарогах, накіраваныя на выяўленне пешаходаў і веласіпедыстаў без святловяртальных элементаў і прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Дарэчы, за парушэнне Правілаў пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі гужавых павозак штраф складзе ад 100 да 300 тысяч рублёў. Парушэнні Правілаў названымі асобамі ў стане алкагольнага ап’янення або адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку медагляду цягнуць штраф ад 300 да 500 тысяч рублёў. Ці патрэбны вам такія выдаткі?
Аляксандр ГЕРАСІМУК.
Это может быть интересно:
-
Смотр-конкурс ко Всемирному дню борьбы со СПИДом прошёл в Каменецком районе
-
Решение об образовании участков для голосования в Каменецком районе
-
МИНИ-ФУТБОЛ ВОЗВРАЩАЕТСЯ! ИТОГИ ПЕРВЫХ МАТЧЕЙ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ КАМЕНЕТЧИНЫ
-
НАША ДЗЮДОИСТКА ПОЛИНА ШИБАНОВА СНОВА НА ПЬЕДЕСТАЛЕ
-
Масштабный просветительский проект «Президентская республика» продолжает шагать по Каменетчине