У кастрычніку-лістападзе, у межах супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў з мэтай прафілактыкі шаленства, будзе праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёлін. З гэтай мэтай выкарыстоўваюцца блістэрпрыманкі (прыманкі з вакцынай), раскідванне якіх адбываецца з дапамогай самалётаў.
Даведачная інфармацыя
Прыманка з вакцынай – брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 г, выраблены з кампанентаў ядомых драпежнікамі кармоў, што маюць спецыфічны пах. У прыманку змешчаны блістэр (прыманка) з вакцынай.
Забаронена браць прыманкі з вакцынай рукамі і скормліваць іх свойскай жывёле. Не дапускаецца кантакт дзяцей з вакцынаўтрымліваючымі блістэрпрыманкамі.
Калі выпадкова вакцына (змесціва блістэра) трапіць на адкрытыя ўчасткі цела або слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа, іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2-працэнтным растворам пітной соды і звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.
Раскідванне прыманак з вакцынай будзе праводзіцца на тэрыторыі раёна, за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў. Палёты самалётаў – на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 км/гадз., адлегласць паміж паралельнымі лініямі самалёта – 1 тыс. метраў. На 1 кв. км трапіць 20 прыманак.
Людзям неабходна пазбягаць зон раскідвання гэтых прыманак, каб не быць траўміраванымі імі.
Андрэй АЛЯКСЕЙЧЫК,
Это может быть интересно:
-
Единый день информирования прошел на Прибугском ПХГ филиала «Кобринское управление магистральных газопроводов»
-
Как сохранить мир, готовясь к войне?
-
БЕЛОРУССКАЯ АРМИЯ И ПАТРИОТИЗМ. ОБ ЭТОМ И НЕ ТОЛЬКО БЕСЕДОВАЛИ СЕГОДНЯ ВО ВРЕМЯ ЕДИНОГО ДНЯ ИНФОРМИРОВАНИЯ НАСЕЛЕНИЯ В ВИДОМЛЕ
-
С какими проблемами пришли люди к главе Каменецкого района?
-
Депутаты Каменецкого района подвели итоги работы за минувший год
