У мінулую суботу ў спарткомплексе Каменца адбыўся VIII міжраённы турнір па валейболе “Белая вежа – 2014”. Удзел у спаборніцтвах прынялі сем каманд (чатыры дзявочыя і тры юнацкія). Гаспадары – дружыны СШ №1 – сустракалі гасцей з Астрамечава і Лышчыцаў Брэсцкага раёна і Расны.
Разборкі ў мінулым годзе скончыліся сінхроннымі перамогамі астрамечаўскіх валейбалістаў. Вось і ў гэтым годзе яны бачыліся фаварытамі. Камянчанам, якія на працягу ўжо двух гадоў станавіліся сярэбранымі прызёрамі, трэба было зноў спрабаваць пераадолець гэты “бар’ер”, што быў для іх заварожаным, і стаць нарэшце пераможцамі. Першую ступень гаспадары пераадолелі без асаблівых перашкод і прабіліся ў фінал. Дзяўчаты разабраліся з калісьці грознымі раснянкамі, якія па выніках турніру і ўвогуле засталіся без медалёў. Юнакі ж перайгралі каманду Лышчыцаў. Таксама ў фіналы (прадказальна) трапілі астрамечаўцы. На жаль, 2014-ы не стаў пераломным: “бар’ер” аказаўся непераадольным. Бліжэй да таго, каб зняць пракляцце, была юнацкая каманда. Але змазаная канцоўка другой партыі перакрэсліла ўсе намаганні. Валейбалісты і валейбалісткі Астрамечава ў трэці раз у гісторыі сталі пераможцамі. Прычым, юнакі – трэці год запар, дзяўчаты – другі. А камянчане, па звычцы, сталі другімі. І называць такі вынік дрэнным не будзем. Не самая горшая статыстыка. Былі ж правальныя для дзяўчат – 2007-ы, для юнакоў 2011-ы гады, калі яны ўвогуле заставаліся без медалёў. Але не будзем аб сумным. Спадзяемся, што з часам прыйдуць і перамогі. Што датычыцца “бронзы”, то яна дасталася лышчыцкім валейбалістам.
Каманды-пераможцы атрымалі кубкі ад РФСК “Лідар” і медалі – ад РК ГА “БРСМ”. Прызёры адзначаны граматамі ад арганізатара турніру – дырэкцыі СШ №1 і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Таксама былі вызначаны і лепшыя валейбаліст і валейбалістка турніру. Імі сталі вучні з Астрамечава. Яны ўзнагароджаны памятнымі кубкамі ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Это может быть интересно:
-
Воспитанники ДЮСШ «Пуща» показали высокие результаты на соревнованиях по легкой атлетике
-
Команда ДЮСШ «Пуща» установила рекорд на спартакиаде Брестчины
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»
-
Юные дзюдоисты Каменецкого района показали класс на открытом первенстве ДЮСШ «Пуща»
-
Открытое первенство в ДЮСШ «Пуща» по дзюдо на кубок ОВД Каменецкого райисполкома: честный спорт и яркие победы