Страта кантролю над аўтамабілем, няўважлівасць вадзіцеля і пешахода, няправільны выбар хуткасці з улікам мокрага, заснежанага або слізкага пакрыцця – усё гэта прычыны дарожна-транспартных здарэнняў у зімовы перыяд. Як пазбегнуць няшчасных вынікаў?
Калі сіла счаплення кола з дарогай невялікая і ўся пайшла на разгон або тармажэнне, дык узнікае бакавое слізганне гэтага кола ( занос). На слізкай дарозе да яго можа прывесці парыў бакавога ветру, нахіл пакрыцця і стан праезнай часткі, асабліва рэзкія рухі рулём, педалем газу і тормазу. Неабходна “скідваць газ” пры заносе задняй восі заднепрываднога аўтамабіля, павялічыць абароты рухавіка пры заносе пярэднепрываднога аўто і круціць руль у бок заносу.
Пры недастатковай бачнасці (ападкі, змрок, туман і інш.) трэба быць вельмі ўважлівым і памятаць: чым меншая хуткасць руху, тым больш часу ў вадзіцеля для прыняцця правільнага рашэння, каб пазбегнуць наезду на пешахода, гужавую павозку або іншую перашкоду на шляху. Ды і пры сутыкненні або наездзе на невялікай хуткасці руху вынікі ДТЗ значна меншыя.
Што павінен улічваць вадзіцель пры выбары хуткасці? Яе абмежаванні, устаноўленыя Правіламі дарожнага руху і тэхнічнымі сродкамі, а таксама інтэнсіўнасць руху, агляд дарогі, асаблівасці і стан транспарту і перавозімага ім грузу, умовы надвор’я і іншыя фактары, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы і ўплываюць на бачнасць дарогі ў накірунку руху. Пры гэтым у цёмны час сутак хуткасць павінна дазволіць вадзіцелю спыніць транспарт у межах бачнасці дарогі. Пры ўзнікненні перашкоды (галалёд, туман, снегапад, слізкае пакрыццё) або небяспекі для руху вадзіцель абавязаны прыняць меры да зніжэння хуткасці і прыпынку транспартнага сродку.
Вельмі цяжкія вынікі ўзнікаюць пры ДТЗ, звязаных з выездам на сустрэчную паласу руху, асабліва легкавога аўтамабіля з вялікагрузным. З гэтай прычыны 18 студзеня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне каля вёскі Плянта на дарозе Цюхінічы – Высокае – граніца Польшчы. Вадзіцель Фальксваген Гольфа не выбраў бяспечную хуткасць, пры заносе машыны не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з сустрэчным Фальксвагенам Пасатам. Абодва вадзіцеля атрымалі раненні.
Не варта забываць, што спыніць транспартны сродак зімой перад пешаходным пераходам бывае вельмі складана з прычыны слізкага або мокрага пакрыцця. Таму пешаход, перш чым выйсці на праезную частку, павінен пераканацца ў сваёй бяспецы, а таксама – што вадзіцель яго бачыць і прымае меры да спынення аўто.
Як ні банальна гучыць, але каб пазбегнуць непрыемнасцей на дарозе, не трапіць у ДТЗ, трэба выконваць Правілы, быць уважлівымі і ўзаемаветлівымі.
Аляксандр Герасімук, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.
Это может быть интересно:
-
Каменчанин Сергей Сидорук реализовал свою мечу и теперь работает в «Белавиа»
-
Военная академия Республики Беларусь ждет вас в в своих рядах!
-
Брестская пограничная группа объявила творческий конкурс на лучший рисунок имиджевого образа
-
Мошенники продолжают обманывать доверчивых граждан
-
В Беларуси продолжается подготовка к поступлению в Институт пограничной службы.