Гэтая сімпатычная дзяўчына вядома ў Высокім літаральна кожнаму. Яна – вядучая многіх гарадскіх канцэртных праграм, у тым ліку традыцыйных “Добрых сустрэч”.
Знаёмцеся – Аня Праснова.
– Што прывяло цябе на сцэну? – цікаўлюся.
– Займалася ў танцавальным калектыве “Магія” пад кіраўніцтвам Сняжаны Курбанавай, і аднойчы мне прапанавалі весці дзіцячыя ранішнікі. Спадабалася вельмі! З той пары не магу адмовіцца ад новай магчымасці выйсці да гледачоў са сцэнарыем і мікрафонам.
– У “Магіі” маеш шмат сяброў?
– Мы з дзяўчатамі як родныя. Любім самых маленькіх нашых артыстак, клапоцімся пра іх.
– Паспяваеш добра вучыцца?
– Вельмі стараюся! Асабліва мне падабаюцца матэматыка і руская літаратура.
– Як бавіш вольны час?
– За шыццём. Навучалася ў вучэбна-вытворчым камбінаце. Аднойчы ездзіла на алімпіяду па працоўным навучанні, “прывезла” трэцяе месца.
– Сябруеш з кнігай?
– Яшчэ як! Люблю чытаць, асабліва вечарам.
– Друкаваныя ці электронныя выданні?
– Электронныя. Мне зручней. Раблю вялікі шрыфт, каб вочы не стамляліся. Падабаюцца кнігі Нікаласа Спаркса. “Спеши любить”, “Последняя песня”. Над імі нельга не паплакаць.
– Глядзела і экранізацыі?
– Так, але кніга – лепш…
Зрабіўшы фатаграфію на памяць, развітваюся з Аняй і ведаю: мы пра яе яшчэ пачуем.
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Прямые телефонные линии. Декабрь