У ходзе аперацыі “Арсенал”, якая праводзілася ў першы тыдзень кастрычніка, супрацоўнікі міліцыі вобласці канфіскавалі ў грамадзян 50 адзінак зарэгістраванай і 27 – незарэгістраванай зброі. Прычынай для канфіскацыі зарэгістраванай, як правіла, з’яўляецца парушэнне правілаў захоўвання зброі, а таксама ўчыненне яе ўладальнікамі правапарушэнняў.
З незаконнага абароту выведзена 1200 патронаў. Узбуджана 1 крымінальная справа, 46 жыхароў вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Так, у Івацэвіцкім раёне ў пенсіянера 1947 г.н. выяўлены і канфіскаваны два незарэгістраваныя паляўнічыя ружжы, а таксама 999 патронаў рознага калібру і 200 грамаў пораху. Вядзецца праверка.
26 жыхароў вобласці прынеслі ў міліцыю зарэгістраваную зброю добраахвотна, яшчэ 60 грамадзян – незарэгістраваную. Таксама добраахвотна здадзена 7000 боепрыпасаў.
Двое жыхароў Маларыцкага раёна ў мясцовы РАУС даставілі знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта – ручны кулямёт Дзегцярова ДП і пісталет-кулямёт Шпагіна.
Дарэчы, прыносіць і здаваць зброю можна не толькі падчас спецыяльных комплексных мерапрыемстваў, а і ў любыя іншыя дні. Напомню, што, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, асоба, якая добраахвотна здасць незаконна захоўваемую зброю, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Тэлефон даверу УУС аблвыканкама 20-08-16.
Ірына БЛАХІНА,
вядучы спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.
Это может быть интересно:
-
«СИЛА БЕЛОРУССКОГО НАРОДА В МУДРОСТИ, ТРУДОЛЮБИИ, МИРОЛЮБИИ, СТОЙКОСТИ ДУХА И ГЛУБИНЕ ДУШИ…»
-
Оксана Высогроцкая: «Служение людям начинается с умения беречь близких»
-
В Новый год за новыми достижениями. Итоги года с главой района Владимиром Сенчуком
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Объясняем, как правильно подать электронные обращения в Каменецкий райисполком