Аптека на ремонте

З 2 мая на капітальны рамонт зачынілася аптэка №150 па вуліцы Пагранічнай у Каменцы. Плануецца, што рэканструкцыя працягнецца да сярэдзіны чэрвеня. За гэты час тут з’явяцца газ, вада і санвузел, а таксама новыя мэбля і дзверы, еўравокны. Бліжэйшыя аптэкі – №151 і цэнтральная – знаходзяцца на вуліцы Брэсцкай (магазін “Архідэя”) і завулку Чкалава.

Добавить комментарий