Алена і Паліна Ляшкевічы з Агароднікаў узнагароджаны за ўдзел у конкурсе “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю”.
Яшчэ дзве ўзнагароды краязнаўчага конкурсу “Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю” знайшлі сваіх уладальнікаў! З рук супрацоўніцы “НК”, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Настассі Нарэйкі іх атрымалі Алена і Паліна Ляшкевічы з Агароднікаў.
У малодшай узроставай катэгорыі Дыплом другой ступені атрымала вучаніца 10 класа Высокаўскай СШ Паліна Ляшкевіч (за работу “Традыцыйная народная культура ў рамане У. Гніламёдава “Валошкі на мяжы”), а яе мама Алена Уладзіміраўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры той жа школы, – Падзяку за работу “Адлюстраванне пісьменнікамі Берасцейшчыны ў сваёй творчасці малой Радзімы і яе гістарычнага мінулага”.
Заснавальнікамі конкурсу выступілі Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”.
НК.
Фота Кацярыны СКРОЦКАЙ.