Ад слоў да практыкі

На мінулым тыдні ў зале пасядP3196032жэнняў райвыканкама прайшоў семінар-нарада па пашырэнні і папулярызацыі безнаяўных разлікаў і сістэмы адзінай разлікова-інфармацыйнай прасторы.

Адкрыў семінар намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Антончык. На мерапрыемства запрашалі прадстаўнікоў працоўных калектываў з ліку адказных работнікаў, якія ў той ці іншай ступені звязаны з безнаяўнымі разлікамі. Былі ў зале і індывідуальныя прадпрымальнікі, для якіх зараз такія разлікі з’яўляюцца актуальнымі.

У семінары прынялі ўдзел начальнік эканамічнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Брэсцкай вобласці Сяргей Міранчук, спецыяліст гэтага ж банка Людміла Вахновіч, намеснік дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла №100 ААТ “Беларусбанк” Анатолій Раманчук, начальнік аддзела рознічнага бізнесу гэтага ж банка Віктар Шарында, начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў ІМПЗ Ганна Арсенцьева, намеснік начальніка РКЦ №3 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Ірына Баневіч і іншыя.

Мэта семінара-нарады – пашырэнне і папулярызацыя безнаяўных разлікаў. Неабходнасць правядзення звязана з тым, што ў нашым раёне нізкі ўзровень долі безнаяўных плацяжоў па выніках 2012 года і за бягучы перыяд 2013-га. Па раёне за мінулы год доля склала 7,7% пры абласным паказчыку 10%, за студзень-люты бягучага – 9,8% пры абласным 12,3%. Сярод 19 раённых гарадоў вобласці мы займаем 12-е месца. Таксама неабходнасць нарады па названай тэматыцы прадыктавана Пастановай упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якое паставіла задачу да пачатку 2015 года давесці да 50% долю безнаяўнага грашовага абароту ў рознічнай гандлёвай сферы. Праграмай семінара былі прадугледжаны інфармацыйна-тэарэтычная частка і практычная. Падчас апошняй былі праведзены мерапрыемствы з прыцягненнем банкаў.

Перад прысутнымі выступіў Сяргей Міранчук, які паведаміў аб тым, што сярод абласцей наша знаходзіцца на самым нізкім узроўні. “У вобласці ўстаноўлены 477 банкаматаў, 473 інфакіёскі, 7,2 тысячы плацежных тэрміналаў у гандлёвых аб’ектах, выпушчана ў абарот 1 мільён 250 картак. Інфраструктура абслугоўвання картак у Камянецкім раёне – для 21 тысячы карыстальнікаў ёсць усяго 7 банкаматаў, 11 інфакіёскаў, 164 плацежныя тэрміналы,” – агучыў лічбы Сяргей Васільевіч. Акрамя гэтага, ён расказаў аб адзінай разлікова-інфармацыйнай прасторы, аб гісторыі яе стварэння. Не абышлося і без просьбы. Яна заключалася ў наступным: праводзіць у працоўных калектывах агітацыю, расказваць аб магчымасцях, якія дае картка свайму ўладальніку.

Са сваімі справаздачамі выступілі кіраўнікі, арганізацыі якіх маюць нізкую ўдзельную вагу безнаяўных разлікаў з выкарыс­таннем банкаўскіх пластыкавых картак у рознічным таваразвароце.

Ганна Арсенцьева разгледзела асноўныя аспекты парадку выкарыстання касавага абсталявання і плацежных тэрміналаў, расказала аб новых пунктах у заканадаўстве, а таксама аб адміністрацыйнай адказнасці.

Анатолій Раманчук зрабіў ацэнку работы банка ў дадзеным накірунку, а Ірына Баневіч паведаміла аб перавагах карыстання пластыкавымі карткамі.

Напрыканцы сустрэчы было прадэманстравана практычнае выкарыстанне сістэмы “Разлік” на базе “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”.

Падчас семінара-нарады назіраўся жывы дыялог паміж выступоўцамі і прысутнымі, а гэта, як вядома, добра дапамагае даведацца аб праблемах, якія турбуюць простага чалавека.

 

 

Добавить комментарий