Сумяшчаць у доме камфорт і рацыянальнае выкарыстанне электраэнергіі – не зусім простая задача. Справа не толькі ў своечасова выключанай лямпачцы. Нямногія, калі купляюць складанабытавую тэхніку, электрапрыборы і інструменты, звяртаюць увагу на іх тэхнічныя характарыстыкі. Найвышэйшая катэгорыя энергаэфектыўнасці азначаецца сімвалам “А”, найніжэйшая – “G”. Купіўшы халадзільнік з індэксам “А” (а не “G”), за 10 гадоў сэканоміце суму, што складае палову яго кошту.
У той жа час ад магутнасці электрапрыбора напрамую залежыць спажыванне ім электраэнергіі. І рэальнай эканоміі можна дабіцца пры разумнай эксплуатацыі прыбораў. Не пакідайце адкрытымі дзверцы халадзільніка ці маразільнай камеры даўжэй, чым неабходна. На кожную мінуту, калі дзверцы адкрытыя, прыпадаюць тры мінуты работы кампрэсара, каб аднавіць патрэбную тэмпературу. Не стаўце ў халадзільнік каструлю з цёплай стравай, не дапускайце нарастання лёду ў маразільнай камеры, стаўце халадзільнік не бліжэй за 2 метры ад печы ці ацяпляльных батарэй, перыядычна ачышчайце награвальныя элементы электраводанагравальнікаў, самавараў, чайнікаў ад накіпу, замяняйце ўшчыльненні ў дзверцах халадзільніка ці маразільнай камеры… Усё гэта дазваляе эканоміць як мінімум 20% электраэнергіі.
Усё яшчэ неахвотна купляем энергазберагальныя лямпы, бо каштуюць яны нятанна. Аднак, гэта іх адзін недахоп, бо такая кампактная люмінісцэнтная лямпа ў 5 разоў спажывае менш энергіі пры тым жа светлавым патоку, што і ў “звычайнай” лямпе напальвання. Яшчэ адна перавага – энергазберагальная лямпа служыць у 8-16 разоў даўжэй (ад 6 тыс. да 16 тыс. гадзін). Праўда, лепш за ўсё такія лямпы выкарыстоўваць у памяшканнях, дзе святло патрэбна даўжэй, бо выключаць іх можна праз 5-10 мінут работы – інакш яны хутка выйдуць са строю.
Асобна напомню, што сучасныя пральныя машыны-аўтаматы расходуюць энергіі напалову менш, чым іх “суродзічы” 90-х гадоў. Пазбягайце мыцця бялізны, калі барабан машыны не загружаны цалкам. Важна ведаць, што мыццё пры тэмпературы вады 30-40 С патрабуе значна менш энергіі, чым пры 60 С і вышэй. Дарэчы, у першым выпадку каляровыя рэчы даўжэй захоўваюць яркую афарбоўку.
Дзеля электранебяспекі людзей усё эксплуатуемае электраабсталяванне патрабуе ўстаноўкі разетак з зазямляючымі кантактамі. Сёння для падключэння пральнай машыны ці воданагравальніка трэба пракласці асобна 3-жыльны кабель ад уводнага ўстройства.
Захоўвайце элементарныя меры электрабяспекі і патрабуйце гэта ад другіх.
Міхаіл ГІРЫЛЮК,
дзяржінспектар энерганагляду.
Это может быть интересно:
-
Смотр-конкурс ко Всемирному дню борьбы со СПИДом прошёл в Каменецком районе
-
Решение об образовании участков для голосования в Каменецком районе
-
МИНИ-ФУТБОЛ ВОЗВРАЩАЕТСЯ! ИТОГИ ПЕРВЫХ МАТЧЕЙ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ КАМЕНЕТЧИНЫ
-
НАША ДЗЮДОИСТКА ПОЛИНА ШИБАНОВА СНОВА НА ПЬЕДЕСТАЛЕ
-
Масштабный просветительский проект «Президентская республика» продолжает шагать по Каменетчине