Аднавіце маршрут на Рэчыцу

Просім рэдакцыю дапамагчы ў вырашэнні пытання аднаўлення руху грамадскага транспарту па маршруце Камянец – Рэчыца – Кобрын. Большасць жыхароў Рэчыцы і навакольных вёсках – людзі састарэлыя, і цяпер ім стала немагчыма штодня паехаць у Каменец да доктара, ва ўстановы і вярнуцца назад. На працягу многіх гадоў рэйсы ў нашу вёску выконваў “Метаром”. Мы вельмі ўдзячныя М.Мятлушку і просім аднавіць рух транспарту хоць бы некалькі разоў на тыдзень. Рэйсавы аўтобус ходзіць толькі ранкам у 7.00 і вечарам у 17.00, а днём і ў выхадныя транспарту наогул няма.

Вера Філосаф і другія (усяго 34 подпісы).

Добавить комментарий