Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння ў СШ №1 Каменца імя Л.С. Паеўскага

Перад педагогамі гімназіі і СШ №1 выступіла інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама. Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву Анатолій Багацееў расказаў пра тое, што зроблена па добраўпарадкаванні Каменца летась і якія планы на бягучы год.

Старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў і раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аксана Высагроцкая спынілася на асноўных момантах бягучай электаральнай кампаніі, а першы сакратар райкама ГА “БРСМ”, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Лізавета Басалай агучыла дасягненні Беларусі за 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва.

Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Камянецкага РАУС Павел Якуш заклікаў слухачоў да ўважлівасці, якая дапаможа не стаць ахвярай кіберзлачынцаў. А намеснік начальніка Камянецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Казарэз нагадаў правілы пажарнай бяспекі.

Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара


Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam