Вікторыя Булава ў нашых мясцінах з’явілася нядаўна, у мінулым годзе, калі атрымала дыплом аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы і прыехала па размеркаванні ў адкрытае акцыянернае таварыства “Каленкавічы”. Але аб усім па парадку…
Нарадзілася Вікторыя ў вёсцы Заспа Гомельскай вобласці. На працягу школьных гадоў заўсёды прыносіла ў дзённіку добрыя адзнакі. Быў у дзяўчынкі час і на музычную школу, дзе яна займалася па класе фартэпіяна. Акрамя гэтага, наведвала і хор, бо вельмі ж любіла (ды і зараз любіць) спяваць. Пасля атрымання атэстата пайшла вучыцца ў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у Горкі, на аграэкалагічны факультэт, які паспяхова скончыла ў мінулым годзе.
Падчас вучобы сустрэла сваю другую палавінку – мужа Ілью, які атрымліваў у той жа навучальнай установе другую вышэйшую адукацыю. Такім чынам Камянеччына стала другім домам для Вікторыі, бо любы – з Высокага, і ён забраў жонку на сваю радзіму. Праўда, калі было размеркаванне, прыйшлося крыху пахвалявацца, бо кіраўніцтва акадэміі планавала адправіць дзяўчыну зусім у іншае месца…
Вікторыя Булава прыйшла ў ААТ “Каленкавічы” на пасаду агранома-насеннявода. Зараз малады спецыяліст – аграном-аграхімік. У абавязкі Вікторыі ўваходзіць сачыць за правільным размеркаваннем і якасным унясеннем мінеральных угнаенняў. Не абыходзяцца без яе і на хімічнай праполцы засеяных палеткаў. Таксама на кантролі агранома-аграхіміка барацьба з хваробамі і шкоднікамі на раслінах.
Калі дзяўчына прыехала ў Каленкавічы, то гаспадарка адразу прапанавала месца жыхарства, але яно ёй не спатрэбілася: вырашыла, што будзе кожны дзень дабірацца на працу з Высокага.
Як сцвярджае сама Вікторыя Булава, ёй прыйшлося б цяжка на першым працоўным месцы, калі б не дапамога ў асваенні практычных навыкаў з боку брыгадзіраў гаспадаркі Мікалая Дацкевіча і Івана Пашкевіча. Менавіта гэтыя людзі ніколі не пакідалі дзяўчыну адзін на адзін з праблемамі (а яны ёсць у кожнага пачынаючага)…
Незвычайная для дзяўчыны праца агранома-аграхіміка Вікторыі падабаецца, хоць і добра вядома, якую небяспеку яна тоіць у сабе. Таму аб тым, кім будзе, калі выйдзе са статусу “маладога спецыяліста”, яшчэ не задумвалася. Зараз у яе іншы клопат і іншыя мары: каб нарадзілася здаровае дзіця…
Наталля ГРЫЦУК.
Это может быть интересно:
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ НА 9-10 ДЕКАБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
БЕСПЛАТНУЮ КОНСУЛЬТАЦИЮ ЮРИСТОВ МОЖНО БУДЕТ ПОЛУЧИТЬ 21 ДЕКАБРЯ ВО ВСЕХ РЕГИОНАХ СТРАНЫ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
В 1 радиотехническом центре продолжаются тактико-строевые занятия
1 thought on “Аграхімік з душою музыканта”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Молодец Вика….так держать!!!