Аб гатоўнасці да сяўбы

22 сакавіка адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Яго вёў старшыня райвыканкама Андрэй Пісарык.

Аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да вясенне-палявых работ, нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю 2013 года далажыў  намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Пыжык. Асноўная ўвага звернута на гатоўнасць да веснавой сяўбы. Запозненая вясна дыктуе сваю тактыку: цяпер рыхтаваць глебу і весці пасяўную давядзецца ў больш сціслыя тэрміны пры нязменна высокай якасці. Задачы аграрнікаў раёна вызначаны. Значная работа па падрыхтоўцы да сяўбы праведзена. Аднак, не ў поўнай меры. У прынятым рашэнні прызнана недастатковай работа па гатоўнасці да веснавых палявых работ у адкрытых акцыянерных таварыствах “Агра-Турна”, “Новы шлях”, “Агра-Зарэчча”, “Каленкавічы”, СВК “Стаўскі”. Шэраг мер, згодна з рашэннем, неабходна прыняць райсельгасхарчу, кіраўнікам сельгасарганізацый, раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. У прыватнасці, да 1 красавіка распрацаваць і зацвердзіць у кожнай сельгасарганізацыі арганізацыйна-тэхналагічныя мерапрыемствы па правядзенні веснавых палявых работ з улікам распрацоўкі планаў прымянення сродкаў аховы раслін і мікраўгнаенняў пад яравую сяўбу для дасягнення запланаванай ураджайнасці. Намечаны меры па забеспячэнні насеннем неабходных кандыцый, завяршэнні рамонту тэхнікі, забеспячэнні гаспадарак кадрамі. Для аператыўнага вырашэння надзённых пытанняў і аказання метадычнай дапамогі будзе створаны раённы штаб.

* * *

На пасяджэнні райвыканкама таксама разгледжаны пытанні “Аб ходзе выканання рашэння райвыканкама ад 20 красавіка 2012 г. № 536” (яно датычыцца павышэння эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці);  з дакладам выступіў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вячаслаў Кавальчук) і “Аб рабоце грамадскіх пунктаў аховы парадку і добраахвотных дружын, створаных на тэрыторыі раёна” (дакладчык – намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак). Прыняты адпаведныя рашэнні.

Добавить комментарий