Абуджэнне прыроды, якое натхняе

Курлыканне журавоў у пойме ракі Лясной ля Камянюк нагадала людзям, што хутка вясна. За імі пацягнуліся ланцугі дзікіх гусей і качак. А там і жаўрука нядоўга засталося чакаць.

Радаснай навіной пра з’яў ленне пералётных птушак падзялілася са мною кандыдат біялагічных навук Ганна Дзянгубенка. Ранкам 19 лютага (у Расіі адзначаецца дзень арнітолага) яна пачула з боку ракі краканне качак. Сваімі галасамі яны апавясцілі наваколле: мы – дома, сустракайце! 

Журавы, качкі і гусі даўно аблюбавалі тэрыторыю Белавежскай пушчы. Тут, на прыбярэжных лугах і водна-балотных абшарах, птушкі адчуваюць поўную бяспеку. Таму і вяртаюцца кожны год у свае мясціны. 

Здаўна людзі рыхтаваліся да прылёту пярнатых. Тра дыцыі сустракаць птушак у кожнага народа розныя, але ўсе яны так ці інакш звязаны з чаканнем цяпла і вясны, з думкамі пра будучы ўраджай і паспяховы год. Па славянскім звычаі сустрэча птушак ладзі лася на свята Сарака Саракоў 22 сакавіка. А ў календары гэты дзень лічыцца днём вясенняга раўнадзенства. 

У праваслаўі свята Саракоў адзначаецца як памяць аб сарака воінах-хрысціянах, якія прынялі ў 313 годзе пакутніцкую смерць за веру ў Хрыста. А адбылося пакаранне праваслаўных смерцю ў Арменіі, у горадзе Севасцій. Лічыцца, што на дату памяці сарака пакутнікаў прылятаюць 40 відаў птушак. Ці так гэта, дакладней ведаюць арнітолагі Нацыянальнага парка. 

Калісьці і зімы былі больш суровымі, і снежныя сумёты доўга трымаліся. Толькі ў канцы сакавіка адкрываліся зямля і вада, што давала птушкам магчымасць харчавацца. Памятаю з далёкага дзяцінства, як перад Благавешчаннем (7 красавіка) мы разам з маці рабілі з поснага цеста (быў пост) фігуркі і лапкі птушак, за пякалі іх у печы і падчас свята выходзілі з пячэннем у поле. Там некалькі лапак падкід валі ўгору, вітаючы і бласляў ляючы прылёт жаўранкаў, а з імі і прыход вясны. У Бога прасілі багатага ўраджаю збажыны і ўдосталь хлеба. Астат німі мучнымі прысмакамі дарослыя частавалі дзяцей. Не забывалі і пра свойскіх жывёл. 

Адны традыцыі жывуць стагоддзямі, другія сыходзяць у небыццё. Але дзякуючы нераўнадушным і дапытлівым людзям наша спадчына не забытая. Жыхары рэгіёнаў Беларусі ўзнаўляюць старадаўнія традыцыі і абрады. І ўвасоб ле ную ў тэатральную дзею аўтэнтычную абрадавую сустрэчу птушак нярэдка можна ўбачыць на Палессі. Палешукі пачынаюць клікаць вясну з канца зімы. З выпечкай рытуальнага пячэння ў выглядзе птушачак свята “Гуканне вясны” праходзіць у розных населеных пунктах Брэстчыны. Тэматычныя экскурсіі ў міжнародны Дзень птушак 1 красавіка праводзяцца і ў Белавежскай пушчы. 

Дзень птушак з’яўляецца самым старым святам экала гічнага календара. Яго адзначаюць з 1906 года. А народныя язычніцкія традыцыі сустракаць вясну і прылёт з выраю птушак маюць глыбокі жыццёвы сэнс. Нашы далёкія продкі, якія цалкам залежалі ад прыродных з’яў, з нецярпеннем чакалі заканчэння галоднай і халоднай зімы. Верылі, што нябесныя стварэнні прыносяць удачу. У кожнай мясцовасці выбіралася свая рытуальная птушка шчасця. Бусел, шпак, ластаўка, верабей, жораў… Сучасны чалавек хоць і адышоў ад шэрагу язычніцкіх абрадаў, але таксама шчыра радуецца прылёту птушак. З абуджэннем прыроды мы адчуваем у сябе прыліў жыццёвых сіл і энергіі. А можа, гэта птушкі акрыляюць нас і прыносяць не толькі вясну, але і надзею на ўсё добрае…

Таісія МІКАЛАЕВА

Фота з адкытых крыніц

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam