Аб’ектыўна пра суб’ектыўнае

P2205601На чарговым пасяджэнні райвыканкама на мінулым тыдні разгледжана пытанне “Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Камянецкім раённым выканаўчым камітэце і яго структурных падраздзяленнях у 2012 годзе”. Выступіла загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Вікторыя ПАЦЯЙЧУК, якая зрабіла падрабязны аналіз дзейнасці ў гэтым накірунку.

У прыватнасці, адзначана, што летась у райвыканкам паступіла 340 зваротаў грамадзян – на 38 больш, чым у 2011-м. Зарэгістраваны 23 пісьмовыя, вусныя і электронныя звароты юрыдычных асоб – на 6 менш, чым у папярэднім годзе. Разгледжаны 35 калектыўных зваротаў грамадзян, з іх 7 утрымлівалі больш за 30 подпісаў заяўнікаў, таму былі выезды на месцы і праведзены сустрэчы з людзьмі. Жыхары раёна таксама звярталіся ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Брэсцкі аблвыканкам, у Камітэт дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці. Шэраг зваротаў у дзяржорганы закраналі пытанні, якія патрабуюць значных фінансавых сродкаў, або могуць быць вырашаны ў тэрміны, якія не задавальняюць грамадзян (напрыклад, зварот жыхароў в.Мінкавічы наконт газіфікацыі). Скарыстаўшы права абскарджвання пры нязгодзе з атрыманымі адказамі, 16 грамадзян звярнуліся ў аблвыканкам, 4 – у Адміністрацыю Прэзідэнта, 3 – у КДК вобласці. Станоўчых рашэнняў па гэтых зваротах не прымалася, на кантролі ў аблвыканкаме знаходзіцца зварот з Белавежскага.

Адзначаецца рост зваротаў ад жыхароў Каменца, Рэчыцкага, Відамлянскага і Вярховіцкага сельсаветаў, зменшылася іх колькасць з Высокага, Воўчынскага, Войскага, Дзмітровіцкага, Ратайчыцкага і Агародніцкага сельсаветаў. На пасяджэннях райвыканкама аналізавалі прычыны, якія пабуджалі абгрунтаваныя скаргі. Да віноўных службовых асоб былі прыменены меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

Якія пытанні закраналі грамадзяне раёна? У першую чаргу – жыллёва-камунальнай сферы, будаўніцтва жылля і прадастаўлення льготных крэдытаў, сельскагаспадарчай тэматыкі (у асноўным – набыцця ва ўласнасць жылля, што знаходзіцца на балансе гаспадарак), землекарыстання.

У структурныя падраздзяленні райвыканкама пісьмовыя і электронныя звароты паступалі летась у нязначнай колькасці. Парушэнняў тэрмінаў іх разгляду не выяўлена, ва ўпраўленнях і аддзелах райвыканкама запісы ў кнігу заўваг і прапаноў грамадзянамі не ўносіліся.

На асабістым прыёме ў кіраўніцтва райвыканкама ў 2012 годзе пабывалі 177 грамадзян, з іх 149 чалавек прыняў старшыня райвыканкама. Дарэчы, ён праводзіць тэлефонныя “Прамыя лініі” не радзей як адзін раз у два месяцы, намеснікі старшыні і кіраўнікі структурных падраздзяленняў – аднаго раза ў квартал. Жыхарам даюцца тлумачэнні, пытанні бяруцца на кантроль, тым, хто звярнуўся, накіроўваюцца пісьмовыя адказы. У асноўным людзі тэлефануюць па пытаннях камунальнай гаспадаркі, гандлю, вулічнага асвятлення, набыцця дроў па льготным кошце, уладкавання ліўнёвай каналізацыі і іншых. Больш зваротаў паступіла ад жыхароў Каменца, Навіцкавіцкага і Вярховіцкага сельсаветаў.

За парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у 2012-м прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці 14 службовых асоб. Пытанні аб рабоце са зваротамі разглядаліся на пасяджэннях райвыканкама штоквартальна, аналізавалася праводзімая работа ў райвыканкаме, Высокаўскім гарвыканкаме, таксама ў шэрагу арганізацый гэтага горада, у Камянецкай ЖКГ, на прыкладзе Раснянскага, Воўчынскага і Ратайчыцкага сельвыканкамаў. Сёлета запланавана разгледзець работу ў дадзеным накірунку ў Камянецкай цэнтральнай райбальніцы, Вярховіцкім, Белавежскім і Агародніцкім сельвыканкамах. Ніводны зварот не павінен быць пакінуты без увагі.

Падрыхтавала

Вера ІВАНЮКОВІЧ.

 ***

На асабістым прыёме

20 лютага старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці Дзмітрый Вікенцьевіч Баско ў райвыканкаме правёў тэлефонную “Прамую лінію” і прыём грамадзян. Па асабістых пытаннях да яго звярнуліся жыхары Брэста і Войскай. Размова закранала работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і размеркаванне акцый пры акцыяніраванні сельгасарганізацыі. Былі дадзены тлумачэнні на кожны зварот, а таксама накіраваны адпаведныя даручэнні службам раёна.

Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий