Ёсць такая прафесія – людзей ратаваць. МНСнікі Камянецкага раёна адзначылі сваё прафісійнае свята. Новости Каменца и района -

Ёсць такая прафесія – людзей ратаваць. МНСнікі Камянецкага раёна адзначылі сваё прафісійнае свята.

2 262 просмотров, Комментариев нет
, ,

Сёлета знакавая падзея – 165 гадоў пажарнай службе.

Нягледзячы на тое, што 25 ліпеня – серада, працоўны дзень, час для таго, каб сабрацца ў зале Дома культуры на ўрачыстае мерапрыемства, знайшоўся не толькі ў пажарных, але ў іх сем’яў і сяброў.

Пачалася ўрачыстасць з гімна нашай Радзімы, з віншаванняў Андрэя Парафенюка, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёра, які падзякаваў калегам за верную службу, напомніў, што дзякуючы трываламу падмурку пажарная служба мае такую багатую спадчыну і сёння працягвае ствараць гісторыю.

– Адзінае, што засталося ранейшым, – людзі, якія выбіраюць нашу прафесію. Толькі моцныя, вынослівыя, адказныя!

Не застаўся ўбаку і Валянцін Зайчук, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Адзначыў, што пачалося будаўніцтва будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Камянецкага РАНС. А Дзмітрый Змееў, ваенны камісар, пажадаў больш спакойных дзяжурстваў.

Лепшыя работнікі пажарнай службы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі, падзячнымі лістамі і медалямі.

Чацвёра маладых пажарных прынялі прысягу і далі клятву аддана служыць Радзіме. Сярод іх – Віктар Демянчук. Ён скончыў будаўнічы ліцэй у Брэсце, а жаданне стаць пажарным узнікла спантанна падчас службы ў ВДВ. Пасля арміі стаў працаваць у “пажарцы”, вучыўся ў спецыяльнай вучэбнай часці ў Барысаве.

– Вельмі ганаруся тым, што стаў часткай гэтага вялікага і мужнага цэлага, – падзяліўся Віктар.

Завяршэннем урачыстасці стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі і самадзейнымі калектывамі Дома культуры.

Ірына ШЛОЙДА.
Фота аўтара
shloida_irina@mail.ru

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *