У Відамлі вядуцца будаўнічыя работы ў межах ініцыятывы “Лабараторыя Сонца”, якая будзе рэалізавана па праекце ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэс публіцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэа лізуецца Праграмай развіцця ААН. У працэсе рэалізацыі ініцыятывы на тэрыторыі старога саду ў аграгарадку будзе абсталявана рэкрэацыйна-навучальная пляцоўка са святлоназапашвальнымі панэлямі, пешаходнымі дарожкамі, лаўкамі, ліхтарамі і ўстаноўкамі для падзарадкі мабільных тэлефонаў. Кошт ініцыятывы складае 30930 долараў, з іх 27790 – сродкі, якія выдаткоўвае донар праекта, а 3140 – уклад заяўнікаў і партнёра – ААТ «Відамлянскае».
Фотаздымкі Дзяніса ТРАЦЮКА.
Это может быть интересно:
-
АЛЕКСАНДР ВЕРБИЦКИЙ – ПРОКУРОР КАМЕНЕЦКОГО РАЙОНА
-
ФИЛЬМЫ «ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ФЛАГ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ» И «ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ГИМН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ» – СКОРО В КАМЕНЦЕ
-
СЕМЕЙНЫЙ СПОРТИВНЫЙ ПРАЗДНИК В ЧЕСТЬ ДНЯ ОБРАЗОВАНИЯ КАМЕНЕЦКОГО РОВД И ДНЯ НАРОДНОГО ЕДИНСТВА: СПОРТИВНЫЕ БАТАЛИИ И СЕМЕЙНОЕ ЕДИНЕНИЕ!
-
Итоговый штаб по районным «Дожинкам-2025» прошел сегодня в Турне Большой
-
Сенатор Александр Карпицкий о роли Беларусь в ШОС