«Захаванне традыцый не павінна губляць свайго значэння»

Працягваем абмеркаванне змен у Асноўны закон дзяржавы. Меркаваннем падзяліліся Алена Зайцава і Алена Краўчук, кіраўнікі ўзорнага клуба аматараў фальклору «Катрынка», Высокае:

– Больш чым за 20 гадоў калектыў узорнага клуба аматараў фальклору «Катрынка» займаецца пошукам і адраджэннем рэгіянальнага фальклору: песень, абрадаў, вуснай народнай творчасці, побытавых танцаў. Аўтэнтычны фальклор – гэта першакрыніца, асобная спецыфічная галіна духоўнай культуры, якая дае магчымасць глыбей спазнаць рэчаіснасць, гістарычныя і нацыянальныя асаблівасці нашага народа, далучыцца да нацыянальнай культуры і гісторыі Радзімы.
Таму, мы, як ніхто, разумеем, што зберажэнне нацыянальнай самабытнасці, культурных і духоўных традыцый, а таксама выхаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павінна быць замацавана ў асноўным законе нашай краіны – Канстытуцыі. Захаванне традыцый не павінна губляць свайго значэння, таму што абапіраецца на мудрасць нашага народа, дапамагае цвёрда трымацца сваіх каранёў, сваёй гісторыі, агульна-нацыянальных маральных і эстэтычных ідэалаў.

НК