Школа бёрдвочараў праводзіць набор у горадзе Камянцы! Новости Каменца и района -

Школа бёрдвочараў праводзіць набор у горадзе Камянцы!

1 402 просмотров, 1 комментарий

З 20 лютага па 30 красакавіка грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) правядзе ў горадзе Камянцы Школу бёрдвочара – бясплатныя курсы, якія навучаць вызначаць больш за 100 відаў мясцовых птушак. Запісацца могуць усе зацікаўленыя з 18 гадоў, адукацыя і прафесія не маюць значэння. 

Бёрдвочынг – назіранне за птушкамі, цікавы і папулярны ў многіх краінах занятак. Гэтае хобі дорыць чалавеку радасць і задавальненне і дае магчымасць больш рухацца і разнастаіць сваё жыццё.
Неабавязкова ехаць у экзатычныя краіны, каб пабачыць новых для сябе птушак. Палічы, колькі з 329 відаў беларускіх птушак ты ведаеш. Хочаш пазнаёміцца з іншымі?

👉 У Школе бёрдвочара ты вывучыш больш за 100 відаў птушак і пачнеш заўважаць іх у прыродзе. Усяго будзе восем тэарэтычных заняткаў у будні і дзве палявыя экскурсіі на выходных.

👉 У Школе раскажуць не толькі як адрозніваць птушак, але і як апранацца для бёрдвочынгу, як складаць маршрут, як апісваць птушку, як правільна пазначаць яе месцазнаходжанне і дадуць шмат іншай карыснай інфармацыі.

👉 Кожны вучань атрымае шпаргалку са спісам усіх птушак Беларусі і асноўнай інфармацыяй пра кожны від, а таксама вызначальнік.

Што ты дазнаешся пра сотню птушак?
як адрозніць самцоў ад самак, як выглядаюць маладыя птушкі, а як — дарослыя падчас гнездаванняі ў іншы час;
як адрозніць птушак па галасах;
дзе якіх птушак можна сустрэць;
чым харчуюцца розныя птушкі;
якія паводзіны і іншыя асаблівасці яны маюць.

Каб запісацца ў Школу бёрдвочара неабходна да 18 лютага (уключна) на электронную скрыню Peregrinus-@mail.ru даслаць ліст з Вашымі дадзенымі (Імя і Прозвішча; Ваш узрост; месца жыхарства; кантактныя тэлефоны, e-mail).

Выкладчык асабіста наладзіць сувязь з асобамі, якія своечасова дашлюць свае дадзеныя, растлумачыць умовы, перыядычнасць, даты, час і месца правядзення заняткаў (заняткі будуць праходзіць у г. Камянцы).

Колькасць месцаў абмежаваная!

Кантактныя тэлефоны +375296795571 (Вэлком), +375297295571 (МТС); электронная пошта Peregrinus-@mail.ru

1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *