Птушка-сімвал раёна выбрана!

Вось і скончылася паўгадавая кампанія па выбары птушкі-сімвала нашага раёна.

На пачатку снежня “Навіны Камянеччыны” праінфармавалі аб ініцыятыве на званне такой птушкі, затым прымалі прапановы насельніцтва. У намінантах аказаліся 6 птушак. Да галасавання на сайце “НК”, на старонцы раёнкі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, па электроннай пошце газеты запрасілі ўсіх жыхароў, бралі ўдзел у галасаванні работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, школьнікі. Пры падвядзенні вынікаў больш галасоў набрала птушка каменка. А 27 чэрвеня на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў прынята рашэнне аб зацвярджэнні прыроднага сімвала Камянецкага раёна. Ім стала каменка звычайная.

Хутка больш падрабязна.

Добавить комментарий