Натхнення вам, мастакі!

119 просмотров

Кожны мастак, асабліва пачатковец, марыць аб персанальнай выставе. А першы крок да яе – гэта яго карціна, прадстаўленая ў шэрагу іншых на агляд строгіх і адначасова лагодных гледачоў.

Так, на мінулым тыдні ў Камянецкай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў агляд зробленага вучнямі за 6 месяцаў 2017 года. Настаўнікі па выяўленчым мастацтве Кацярына Дрозд, Таццяна Туркова і Марына Сіпайла, а таксама адміністрацыя творчай навучальнай установы прагледзелі карціны юных мастакоў і адабралі самыя таленавітыя на выставы, што адбудуцца спярша ў ДШМ, потым – раённым Доме культуры, а яшчэ – на міжнародныя конкурсы. Гэта адна з форм падвядзення вынікаў вучэбнай дзейнасці дзяцей.
Сярод вучняў 2 класа варта вылучыць Яўгенію Міхалюк, Таццяну Гуцаву, Дар’ю Няхай, Ксенію Дрозд і Дар’ю Краўчынскую, сярод 4-5-класнікаў – Алесю і Ксенію Каралінскіх, Кірыла Назарука, Лізавету Вашчук і Уладзіслава Мартысюка. Натх­нення вам, мастакі!

Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *