На персанальную выставу “Сакрэты майстэрства – у спадчыну пакаленням” запрашае Святлана Станкевіч

Автор Комментариев нет Поделиться

Выстава-захапленне… Гучыць вельмі інтрыгуюча, ці не так? Падобная характарыстыка экспазіцыі абяцае (без падману!) надзвычай прыемны сюрпрыз. На персанальную выставу-захапленне “Сакрэты майстэрства – у спадчыну пакаленням” запрашае ўсіх аматараў прыгажосці таленавітая вышывальшчыца з Каменца Святлана Станкевіч.

Яна не толькі згадзілася выставіць свае работы ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага (па просьбе супрацоўнікаў), але яшчэ і правяла тут майстар-клас “Цуды ўмелых рук”. Падчас яго ўсе жадаючыя змаглі паназіраць за працэсам вышыўкі традыцыйным, добра ўсім вядомым крыжыкам і ў дадатак адкрыць для сябе яшчэ адзін крапатлівы від гэтага рукадзелля – алмазную вышыўку. Для яе стварэння дробныя (даводзіцца браць пінцэтам) “дыяменты” наклейваюцца на адмысловы фон.

Святлана Рыгораўна пачала ствараць цуды сваімі рукамі яшчэ падчас навучання ў школе, пераймаючы вопыт ад маці. Яе работы ўжо выстаўлялі ў раённай бібліятэцы двойчы, але ў шэрагу твораў іншых майстроў. Сёння вышывальшчыца працуе білетным касірам гарадской лазні ў Каменцы, а вольны час ба­віць з іголкаю, ніткай, бісерам. “Сябруе” таксама і з вязаннем: змайстравала снуд для дачкі. Ёй, дарэчы, і перадае сваё захапленне.

На здымку Святлана Станкевіч трымае сваю работу пад назваю “Вельмі стаміўся”, для якой падбірала адценні нітак поўнасцю самастойна, а за яе спінай разгарнулася цэлая галерэя. Тут і вышытыя крыжам жывёлы (у асноўным, коні і каты), і яркія кветкі, і бусел з жабкаю на балоце (такая карціна стане цудоўнай аздобай для дзіцячага пакоя!), і анёл у карычневых танах, і манахромны (чорныя ніткі па белым) рыбачок з вудай, і дзяўчаты на веласіпедах… Пра апошнюю работу ў пяшчотных пастэльных танах неабходна расказаць асобна. Схему для яе Святлана Рыгораўна заказвала ў інтэрнэце, прычым, дасылалі яе па частках. Вышываеш адну, фатаграфуеш, выкладваеш у “Аднакласніках”, атрымліваеш наступную…

Прычым, калі перавярнуць работы майстрыхі на левы бок, ён выглядае гэтаксама акуратна, як і правы. А гэта – паказчык майстэрства.

Калі ж гаварыць пра вышыўку бісерам, то пачаць варта з вялікай карціны, на якой адлюстраваны сасновы бор. На яе выкананне спатрэбіўся цэлы год!

Акрамя таго, Святлана Рыгораўна мае блаславенне на вышыванне ікон (і крыжыкам, і бісерам, і ў алмазнай тэхніцы). На выставе ў бібліятэцы прадстаўлены абразы Казанскай Божай Маці, Божай Маці Сямістрэльная, Божай Маці “Неўпіваемая чаша”, “Змякчэнне злых сэрцаў”, “Прыбаўленне розуму”, Мікалая Цудатворцы, Матроны Маскоўскай, анёла-абаронцы, вобраз Бога нашага Іісуса Хрыста і іншыя…

Амаль усе работы ўстаўлены ў багеты, бо такая вытанчаная прыгажосць заслугоўвае адпаведнага афармлення. У вас яшчэ ёсць магчымасць паглядзець на яе! А пакуль думаеце, прачытайце некалькі водгукаў, пакінутых у кнізе бібліятэкі зачараванымі наведвальнікамі выставы…

«Получила огромное удовольствие от выставки С. Станкевич. Такая тонкая вышивка, идеально подобраны тона, животные как живые, цветы пахнут, монохром – словно фотография. Талантище! Огромное спасибо всем, получила заряд прекрасной энергии!»

«Выставка вдохновляет, прекрасные работы, библиотека напоминает храм. Спасибо работникам за то, что создают уют, можно душевно отдохнуть и впечатлиться. Низкий поклон. Светлана – молодец!»

«14 мая с подругой посетила выставку. Восторгу нет предела! Какие прекрасные, неповторимой красоты работы! Все они выполнены на высшем уровне, очень аккуратно – ни узелков, ни кончиков нитей. Поражают, в первую очередь, иконы – веет теплом и любовью от них. Подруге очень понравились животные и цветы – одно умиление. Дай Бог тебе, Светлана, творческих успехов. Отдельная благодарность работникам библиотеки. На выставке отдыхаешь душой. Сразу меняется настроение».

«Я только недавно из Испании. Спешу выразить восхищение всем увиденным. Здесь – мерцанье и гармония жизни. Рад вдохновляться великолепным творчеством».

Дарэчы, многія, паглядзеўшы на работы Святланы Станкевіч, прынеслі ў бібліятэку свае ўласныя творы, а некаторыя нават прыдбалі наборы для алмазнай вышыўкі. Спяшайцеся і вы на выставу-захапленне! Не пашкадуеце!

Настасся НАРЭЙКА. Фота Дзяніса ТРАЦЮКА.

Предыдущая статья

Особый взгляд: Волчин и окрестности…

Следующая статья

БелМузПродукт

Вам также может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *