«Мне толькі спытаць»: далучайцеся да новага праекту!

Сумесна з інфармацыйным інтэрнэт-парталам 24health.by («Здаровыя людзі»), які створаны больш за 2 гады таму пад эгідай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мы распачынаем адмысловы праект.

У вас ёсць унікальная магчымасць задаць свае пытанні пра канкрэтныя захворванні, асаблівасці самаадчування, здаровы лад жыцця і г.д. лепшым урачам краіны, сапраўдным экспертам у сваёй галіне, з якімі актыўна супрацоўнічаюць нашы партнёры.

Калі ласка, дасылайце пытанні на адрас рэдакцыі «Навіны Камянеччыны» – звычайны (225051, ул. Савецкая, 11/15, г. Камянец) альбо электронны(nk@kamenec.by). Дакладныя, грунтоўныя і кампетэнтныя адказы будуць змешчаныя на старонках нашай газеты і на інтэрнэт-старонках інфармацыйнага партала «24health.by».

Таксама з адмысловых матэрыялаў, прадстаўленых журналістамі гэтага партала, вы даведаецеся, як захаваць і ўмацаваць здароўе, навучыцца жыць з хваробай, і (мы ў гэта верым!) натхніцеся на тое, каб змяніць уласнае жыццё да лепшага.

Запрашаем наведаць нашых інфармацыйных партнёраў у інтэрнэце – 24health.by (рускамоўная версія), 24health.by/by (беларускамоўная версія), а таксама стаць сябрамі груп «Здаровыя людзі» ў сацыяльных сетках.

Таксама падтрымліваць сувязь з намі магчыма па наступным тэлефонным нумарам у працоўныя дні з 8-00 па 17-00: (8-01631) 2-12-63; 2-32-36; 8029-728-04-43 .