Пайшоў з жыцця наш таленавіты зямляк, мастак Мікола Маеўскі

Автор Комментариев нет Поделиться

Дзясятага верасня пайшоў з жыцця наш таленавіты зямляк, мастак Мікола Маеўскі. Яго жыццёвая дарога скончылася там, дзе і пачалася, – у вёсцы Дварцы…

Вашай увазе – успаміны пра майстра, змешчаныя ў кнізе мастака, паэта, празаіка Лявона Валасюка “Непрыдуманыя партрэты”, выдадзенай у Брэсце ў 2014 годзе. Яна разам з іншымі матэрыяламі пра Міколу Маеўскага (у тым ліку і з раёнкі) захоўваецца ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

“Шмат cвaix жывапісных i графічных твораў Мікола Маеўскі прысвячаў Белавежскай пушчы, бо гэта месца яго нараджэння, месца працы, месца натхнення, без якога i за пэндзаль не возьмешся, i не падыдзеш да мальберта ці эцюднiкa… Адно з яго палотнаў так i называецца – “Белавежская пушча”. На iм з вышыні птушынага палёту мы бачым велічную панараму запаведнага лесу з яго рэкамі, магутнымі дрэвамі i палянамі, парослымі густой сакавітай травой. А над усім гэтым пушчанскім хараством павольна лётае вартаўнік велічнай прасторы каршун, які пільна сочыць за наваколлем.

У свой час, на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, была створана цэлая серыя жывапісных карцін-пейзажаў на тэму Белавежскай пушчы “Поры года” (8 нацюрмортаў па пушчанскіх матывах, па два на кожную пару).

Паралельна з творчай працай Мікола Маеўскі ў тыя гады паспяхова займаўся вытворчай дзейнасцю. У вучылішчы механічнага завода ў Пінску стварыў пано “Песняры Беларусі” у тэхніцы анкаустыкі, на Белаазёрскай ТЭЦ зpaбіў маркетры “Поры года”, пано на касмічную тэму плошчай больш за 40 квадратных метраў…

А усё пачыналася з маленства, калі стаў маляваць. Пасля заканчэння Дварцоўскай васьмігодкі два гады вучыўся ў Камянецкай школе. Потым была служба ў apмii, Ленінградская мараходная школа, работа на караблях балтыйскага марскога параходства, на лініях у Аўстраліі, Амерыцы, Еўропе. Увесь гэты час маляваў i марыў быць мастаком.

“Камянец-Літоўскі”

У 1979 годзе, пасля вучобы у Ленінградскім мастакім вучылішчы імя В.А. Сярова, Miкола Маеўскі прыехаў у Брэст у мастацка-вытворчы камбінат, дзе дырэктарам на той час быў Баляслаў Васільевіч Булатаў. Абласное аддзяленне Саюза мастакоў выдзеліла майстэрню, дзе ён стварыў сваю незабыўную карціну, водгук былых мapcкix падарожжаў – “Мой сябар вецер”. Яе высока ацанілі наведвальнікі рэспубліканскай выставы ў 1980 годзе ў Мінску.

У гэтыя ж часы вазіў карціны ў Маскву на выставы “Зямля i людзі”, якія праводзіліся адзін раз на пяць гадоў. Былі яго творы i на міжнародных выставах у Латвіі, Украіне, на Усесаюзнай выставе ў Маскве да 60-годдзя стварэння СССР.

У 1987 годзе Міколу Маеўскага прынялі ў Саюз мастакоў. На той час ён меў у актыве 28 рэспубліканскіх i ўсесаюзных выстаў. Шмат працуючы творча, стварыў цудоўныя серыі палотнаў, прысвечаных старажытнай Беларусі. Цікава паглядзець на Камянец-Літоўскі, Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Mipскi замак, Лідскі замак вачамі мастака. Удалымі атрымаліся серыі “Хлябы Беларусі”, “Беларусь мая шыпшына”, “Нацюрморты з калоссем”. Шмат твораў трапіла за мяжу у ЗША, Швецыю, Германію, Францыю, Японію… Былі закуплены палотны і  Абласным краязнаўчым музеем, Міністэрствам культуры Беларусі, Музеем Беларусі ў ЗША, Магілёўскай галерэяй i шматлікімі ўстановамі рэспублікі. Не абышоў бокам Мікола Маеўскі i Чарнобыльскую трагедыю, стварыўшы шэраг запамінальных твораў: “Рэквіем”, “Піраміда фараонаў”, “Пустыні ў Палессі” i іншыя…

3 1989 года Мікола Маеўскі тры гады ўзначальваў абласную мастакоўскую арганізацыю. Было зроблена шмат чаго добрага: пачалося ў тыя гады плённае супрацоўніцтва i сяброўства з мастакамі Германіі, Польшчы. Нашы творцы пачалі ездзіць на міжнародныя пленэры. У гэты час пасля доўгай затрымкі пачалі прымаць берасцейцаў у грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз мастакоу”… З’явіліся сябры творчай суполкі ў рэпёнах: у Баранавічах, Пінску, Столінe.

“Вясна. Кветкі”

Мікола Маеўскі не выбіраў месца свайго з’яўлення на свет: пушчанскія лясы, лугі i палі caмi абралі месцам нараджэння будучага мастака вёску Дварцы Камянецкага раёна, што месціцца сярод прыгожых соснаў знакамітага лесу. А мясціны тут найпрыгажэйшыя. Пішу гэта з такой моцнай упэўненасцю, бо ў свой час, будучы студэнтам, пражыў у роднай вёсцы Міколы цэлы месяц, калі быў “на бульбе”. Вядома, i зуброў там бачыў, бо яны прыходзілі на палі, дзе мы працавалі. Аднойчы ў нядзелю давялося натрапіць на волата, калі хадзілі ў лес за вёскай у грыбы…

Захапляешся адначасова як веліччу пушчы, так i жывапісным палатном, на якім дакладна выпісана кожнае дрэва, кожная аблачына ў такой вядомай i запамінальнай манеры пісьма мастака Miколы Маеўскага. Яго наслаенне фарбаў, яго каларыт i малюнак ствараюць той запамінальны вобраз, які ўжо немагчыма забыць, які застаецца ў памяці на доўгія гады.

Арыгінальнай з’яўляецца манера пісьма мастака, якую не пераблытаеш нi з чыёй іншай: з цягам часу ён выпрацаваў свой стыль, нi на каго не арыентаваўся. Гэты манументальна-дэкаратыўны стыль прыцягваў увагу прыхільнікаў i аматараў мастацтва да твораў на кожнай выставе, што адбывалася ў абласным цэнтры.

А ў памяці ўсплываюць нашы першыя сустрэчы ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай, у майстэрні мастака на верхнім паверсе шматпавярховіка па вуліцы Набярэжнай, кaлi яшчэ працаваў у адным пaкoi з Mixacём Кебецам i Генадзем Сурмой. Цудоўны быў час, час маладосці, прaгі да творчасці, да жыцця, час пошуку i шматлікіх здзяйсненняў. Лёгка працавася, нягледзячы на розныя перашкоды, якіх заўжды хапала i хапае творчым людзям, на вялікі жаль, і цяпер.

У 2008 годзе (пасля смерці маці) Мікола Маеўскі вярнуўся жыць i працаваць у бацькоўскі дом, у асяроддзі cваіх землякоў-пушчанцаў. Тут усё побач: гаспадарка, майстэрня, Белавежская пушча, якая натхняе яго на стварэнне жывапісных краявідаў і нацюрмортаў”.

Першага сакавіка сёлета Міколу Маеўскаму споўнілася 67…

Предыдущая статья

Новым намеснікам старшыні райвыканкама прызначаны Аляксандр Міхальчык

Следующая статья

«Неделя устойчивого развития» и в нашем районе

Вам также может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *