Адбыўся фінал 8-га раённага конкурсу “Дэбют”

Автор Комментариев нет Поделиться

Сонечным суботнім днём актавая зала СШ №2 у Каменцы стала пляцоўкай для выступлення юных творцаў-пачаткоўцаў (паэты, пісьменнікі і нават адзін бард!) Тут адбыўся фінал 8-га раённага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага Году навукі.

Школьнікі з усёй Камянеччыны, аматары прыгожага пісьменства, адзін за адным выходзілі на сцэну, прадстаўляючы гледачам уласныя творы. Лепшых вызначалі ў сямі намінацыях, а адначасова ішло змаганне за прыз глядацкіх сімпатый.

І журы, паверце мне, было нялёгка. Розныя тэмы, розны настрой, перададзены паэтычным ці празаічным радком, розная манера выканання, але паўсюдна, нязменна – шчырасць. Яна была ўласціва кожнаму з твораў, ды і як інакш, калі аўтары – дзеці?!

Бачылі б вы, як сардэчна вітала зала выступленне самага маленькага ўдзельніка конкурсу Андрэя Кечка з Навасёлак, які яшчэ нават у школу не ходзіць, а ўжо піша вершы!

А чацвёртакласніца Паліна Ляшкевіч з Высокага пераўтварыла выкананне свайго верша пра Купалле ў сапраўдны спектакль: былі і народны касцюм, і вяночак, і букет, і музычнае аздабленне…

Парадавалі таксама і творцы больш старэйшыя. Напрыклад, вучаніца 10 класа Вайскоўскай СШ Надзея Пархоцік (на здымку злева) на адным дыханні (ні разу не зазірнуўшы ў тэкст!) пераказала сваё апавяданне “Мой Пушкін”, і гэта было не звычайнае сачыненне з наборам збітых, банальных думак, а сапраўдны твор, у якім усё прапушчана праз сябе – не дзіва, што многія слухалі не без слёз.

А сёлетняя выпускніца СШ №2 Анастасія Раманюк (на здымку справа) выканала пад гітару песню ўласнага сачынення пра тое, як важна ў гэтым жыцці заставацца сабой…

Прынамсі, пералічыць усё, што ўразіла, – газеты не хопіць. Ды і патрэбна пакінуць месца непасрэдна для твораў. Давайце ж пазнаёмімся з тымі, каго адзначыла журы…

У намінацыях:
“ВЕРШЫ АБ ПРЫРОДЗЕ І ПОРАХ ГОДА” – Вольга Мацковіч, 8 клас Камянюцкай СШ, Міра¬слава Урэкій, 5 клас СШ №2, Эліна Міневіч, 5 клас СШ №2, Паліна Ішкова, 7 клас Вайскоўскай СШ, Таццяна Мартысюк, 10 клас Вайскоўскай СШ, Дзяніс Ялкоўскі, 7 клас Відамлянскай СШ, Леанарда Лойкуц, 10 клас СШ №1, Дар’я Чупыркіна, 4 клас Высокаўскай СШ, Раман Корзан, 7 клас Пелішчанскай СШ, Ганна Сакалова, 9 клас Пелішчанскай СШ;

“ПРА ЖЫВЁЛ” – Валянціна Баброва, 3 клас гімназіі г.Каменец, Ангеліна Баброва, 6 клас гімназіі г.Каменец, Паліна Андрэйкавец, 3 клас Высокаўскай СШ, Паліна Пенчанкова, 3 клас Белавежскай СШ;

“АБ РАДЗІМЕ, РОДНАЙ МОВЕ І ШКОЛЕ” – Аляксандра Мышленнік, 9 клас Камянюцкай СШ, Яніна Крэмез, 8 клас гімназіі г.Каменец, Анастасія Палажэвец, 6 клас СШ №1 г.Каменец, Таццяна Астапук, 11 клас Па­гранічнай СШ, Аксана Кечка, 8 клас Навасёлкаўскай БШ, Паліна Ляшкевіч, 4 клас Высокаўскай СШ, Кацярына Нядзвецкая, 10 клас Відамлянскай СШ, Яна Заец, 10 клас Відамлянскай СШ;

“ПРА ПАЧУЦЦІ” – Наталля Крупкевіч, 8 клас Камянюцкай СШ, Паліна Пенчанкова, 3 клас Белавежскай СШ;

“ПРА СЯБЕ І ЖЫЦЦЁ” – Ганна Сакалова, 9 клас Пелішчанскай СШ, Карына Іванюк, 7 клас Раснянскай СШ, Дар’я Абрамук, 4 клас Высокаўскай СШ, Надзея Пархоцік, 10 клас Вайскоўскай СШ, Анастасія Раманюк, 11 клас СШ №2 г.Каменец, Андрэй Кечка, 6 гадоў, Навасёлкаўскі яслі-сад;

“ПРА ВАЙНУ” – Ганна Снюк, 7 клас Раснянскай СШ, Дар’я Муц, 6 клас СШ №2;

“РАТАЎНІКІ ВАЧАМІ ДЗЯЦЕЙ” – Яна Ялкоўская, 8 клас Відамлянскай СШ.

А ПРЫЗ ГЛЯДАЦКІХ СІМПАТЫЙ дастаўся ўжо згаданай вышэй Дар’і Муц.

Яшчэ адным упрыгажэннем “Дэбюту” сталі выступленні юных артыстаў СШ №2.

Настасся НАРЭЙКА. Фота аўтара.

Предыдущая статья

Вялікая і вясёлая чытацкая “сям’я” сабралася на чарговую сустрэчу

Следующая статья

Представительство «Белгосстраха» по Каменецкому району – на Доске почета

Вам также может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *