Камянецкія вучні публіку зачароўваюць голасам і фарбамі…

Вучні Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў: адзін мастак і тры спевакі – не губляюць часу дарэмна і зноў радуюць сваіх сяброў, бацькоў і педагогаў (а разам з тым, і нас з вамі) новымі дасягненнямі.

Так, надзвычай паспяховым стаў для нашых маленькіх землякоў XIII абласны адкрыты конкурс “Крынічка” (сёлета ён праводзіўся онлайн). Яны вытупілі ў намінацыі “Акадэмічныя спевы”, 1 група, 11-12 гадоў. Валерыя Гендзель атрымала Дыплом лаўрэата I ступені, а Кірыл Ліповік і Варвара Сухарослава – Дыпломы лаўрэата II ступені. Кіраўнік таленавітых спевакоў – педагог Ганна Грушэўская, канцэртмайстры – Людміла Нікалаюк і Кацярына Мырзак.

А вучань мастацкага аддзялення Данііл Скічынскі пад кіраўніцтвам свайго педагога Таццяны Турковай падрыхтаваў плакат для ўдзелу ў XXII рэспубліканскім аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачамі дзяцей” і заняў 3 месца.

Віншуем!

Настасся НАРЭЙКА.

 

Варвара Сухарослава

Валерыя Гендзель

Данііл Скічынскі

Кірыл Ліповік