Электронны зварот юрыдычнай асобы і індывідуальнага прадпрымальніка

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ВЕДАМА ЗАЯЎНІКАЎ

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 № 300-З (далей – Закон) электронныя звароты падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 «Разгляд электронных зваротаў» Закона.

Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да электронных зваротаў, вызначаны пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім-пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Пры незахаванні ўстаноўленых патрабаванняў, Ваш электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона.

Таксама ў Вашым звароце павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках яго папярэдняга разгляду (калі звяртаўся раней) з дадаткам документаў (пры наяўнасці), якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

У выпадку, калі Вы хочаце атрымаць пісьмовы адказ на свой электронны зварот на папяровым носьбіце на Ваш паштовы адрас, Вы павінны паведаміць аб гэтым у сваім электронным звароце.

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (болей дзесяці зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніка дзяржаўнага органа або асобы, упаўнаважанай ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і другія дакументы і (або) звесткі, неабходныя для рашэння пытанняў, выкладзеных у звароце, трэба прадстаўляць у форме файлаў, прымацаваных да электроннага звароту.

Для накіравання Вашага электроннага звароту Вам трэба запоўніць наступную форму (нiжэй). Усе палі формы з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.

ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ ЮРЫДЫЧНАЙ АСОБЫ І ІНДЫВІДУАЛЬНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІКА

555 просмотров