Ці ёсць у высакаўчан пачуццё гумару

Што мы ведаем пра Яўгенія Крыжаноўскага? Беларускі гумарыст, акцёр тэатра і кіно, га­-
лоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару “Хрыстафор”, мастацкі кіраўнік тэлевізійных праектаў АНТ: “Гумарынка” (аналаг расійскага “Ералаша”) і “Нашы людзі”, а яшчэ… жаданы госць у самым заход-
нім горадзе нашай краіны – Высокім.

евіч завітаў сюды трэці раз і прывёз з сабою “Вечар гумару”. Камедыйны талент і бясспрэчнае акцёрскае майстэрства, прыпраўленыя выдатным пачуццём гумару артыста, не пакінулі гледачам шанцаў пайсці дадому пасля канцэрта ў дрэнным настроі.
Яўгеній Крыжаноўскі вёў даверлівы дыялог з высакаў­чанамі, пераўтвараючы кожную сваю гумарэску ў малень­кі спектакль аднаго акцёра, у якім, здавалася, ужыва­лі­ся некалькі персанажаў адначасова: для кожнага – асобны тэмбр голасу, асобны тып характару, асобная манера паводзін. Смех у зале, дзе вольных месцаў не было, не сціхаў ні на імгненне.
Цікавым дапаўненнем да “Вечара гумару” сталі смешныя відэагісторыі з праекта “Нашы людзі”, што дэманст­раваліся на экране. Адна з іх, напрыклад, расказвала пра нявернага мужа, якога на гадаўшчыну вяселля жонка сілком зацягнула ў рэс­таран (“Пойдзем, даражэнь­кі! Увесь жа час эканомілі, дома сядзелі. Трэба ж нека­лі пачынаць!”), а там яго суст­рэлі як пастаяннага і любі­мага кліента – вось дык падстава!
Акрамя таго, у праграме “Вечара гумару” быў запланаваны вакальны сюрпрыз – выступленне ўладальніка ўнікальнага голасу, спевака Андрэя Шумака. У яго вы­ка­нанні высакаўчане пачулі як старыя добрыя песні (“Малі­наўку”, напрыклад, якой пад­пявалі хорам), так і новыя, што прагучалі ўпершыню. Спяваў і сам Яўгеній Кры­жаноўскі (у гумарыстычнай манеры, зразумела ж).
Калі ад смеху ў гледачоў забалелі жываты, а ад гучных апладысментаў – дало­ні, прыйшла пара развітвац­ца. Яўгеній Анатольевіч за­прасіў на сцэну дырэктара ГДК Алега Грыпічука, якога, дарэчы, называў “міністрам культуры Высокага”, і Алег Барысавіч уручыў артыстам спецыяльныя, нядаўна зацверджаныя “Сярэбраныя грамафоны Высокага”, па­дзякаваўшы за вечар доб­рага настрою.
Пасля фінальных апла­дыс­ме­нтаў усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з артыста­мі ў фае, атрымаць аўто­граф, набыць кнігу Яўгенія Крыжаноўскага і дыск Анд­рэя Шумака.

Міні-інтэрв’ю
– Вы ўпершыню на Камянеччыне?
– Выступаю ў Высокім трэ­ці раз, – зазначыў Яўгеній Крыжаноўскі. – Аднойчы ўжо выходзіў на сцэну Дома культуры, а таксама ўдзель­ні­чаў у Дні горада. Вельмі ўра­жаны тым, як непазнавальна змя­ніўся ГДК! Цяпер культурнае жыццё за­іграе тут новымі фарбамі.
– Як пачуваецеся ў Вы­сокім?
– Вельмі ўтульна. Як дома. Відаць, таму, што маю на вашай зямлі шмат знаёмых. Ведаеце, у Высокім – свая культура, нейкі свой дух.
– Калі чакаць вас у госці ў наступны раз?
– Думаю, праз год недзе. Каб гледачы паспелі засумаваць.
– Што пажадаеце жыхарам горада, вашым слухачам?
– Высока несці высокае званне высакаўчан!
На наступны дзень пасля апісанага вышэй канцэрта Яўгеній Крыжаноўскі і Андрэй Шумак выправіліся ў Магілёў. Няхай жа і там іх гумарыстычную праграму чакае поспех!

Настасся НАРЭЙКА.
mirra.mz@mail.ru
Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.

Добавить комментарий

КАТАЛОГ УСЛУГ И ТОВАРОВ