Будни амбулатории в Беловежском

Автор Комментариев нет Поделиться

Больш за шэсць гадоў мінула з той пары, калі мяне з рэдакцыйным заданнем адправілі ў Белавежскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Таццяна Мікалаеўна Пенчанкава на той момант толькі два месяцы ўзначальвала гэту ўстанову аховы здароўя. Сёння ж за яе спінай – немалы стаж. Пацікавімся, як жыве амбулаторыя ў 2017-м…

На дадзены момант паслугамі ўстановы аховы здароўя карыстаюцца 2211 чалавек, сярод іх – 534 дзіцяці (для параўнання, гэтыя паказчыкі ў красавіку 2011-га былі такія: 2351 і 585 адпаведна). Як бачым, нараджальнасць знізілася, і сёння, як не без зразумелага суму зазначае Таццяна Мікалаеўна, у пасёлку з’явіліся на свет толькі 11 маленькіх белавежцаў (пры тым, што раней за год іх рэгістравалася ў сярэднім 28). 15 жанчын рыхтуюцца стаць мамамі, іх дзецям дапамогуць з’явіцца на свет у Каменцы, Кобрыне цi ў Брэсце. Дарэчы, у Каменцы белавежцам робяць хірургічныя аперацыі.

Увогуле ж урач агульнай практыкі Белавежскай амбулаторыі заўсёды гатова аказаць пацыентам (жыхарам Белавежскага, а таксама двум пажылым людзям, якія засталіся адзінымі жыхарамі вёскі Міневічы) усю магчымую тэрапеўтычную, хірургічную, эндакрыналагічную, неўралагічную i педыятрычную дапамогу. Таццяна Мікалаеўна вядзе змешаны прыём, г. зн. і маленькіх, і дарослых пацыентаў. За працоўны дзень да яе завітваюць 24-27 чалавек. Так, 10 ліпеня сёлета да 10.00 доктара паспелі наведаць васьмёра.

Па выкліках Таццяна Пенчанкава і патранажная сястра, як і шэсць гадоў таму, ходзяць пешшу. Чаму? Бо за амбулаторыяй не замацаваны фельчарска-акушэрскія пункты, куды неабходна перыядычна выязджаць, каб весці прыём, таму транспарт і не прадугледжаны…

Сёння ў калектыве амбулаторыі – 13 супрацоўнікаў. Акрамя ўрача агульнай практыкі, гэта – тэрапеўт Дзмітрый Шумак, тры медсястры Святлана Аксянцюк, Людміла Майсак, Раіса Ліпская, фельчар Марыя Гановіч, акушэр Любоў Пенчанкава, лабарант Алена Раманская, зубны фельчар Дзмітрый Філановіч, дзве санітаркі Вера Курэй і Лідзія Кобец, супрацоўнік мясцовага дзіцячага сада Наталля Бычкова.

Калі гаварыць пра маладых спецыялістаў-медыкаў, то з першага дня мінулагодняга жніўня тут працуе фельчар, які, на жаль, праз год з невялікім плануе змяніць месца работы. Увогуле ж, як зазначае Таццяна Мікалаеўна, фельчары ў амбулаторыі за апошнiя гады часта мяняюцца.

Калі параўноўваць з 2011-м, то сёння плённа працуе кабінет стаматолага, для якога тады толькі-толькі было набыта абсталяванне. Ёсць таксама аддзяленне дзённага знаходжання на чатыры ложкі, працэдурны i прывiвачны кабінеты, фiзiятэрапеўтычны кабiнет, а яшчэ ў памяшканні амбулаторыі па-ранейшаму працуе аптэка.

Амбулаторыя была пераможцай раённага конкурсу ў намінацыі “Лепшая ўстанова аховы здароўя па выніках 2012 года”. Няхай гэта дасягненне не стане апошнім.

Настасся НАРЭЙКА. Фота аўтара.

Предыдущая статья

В народе говорят, что чем оригинальнее назовешь своего ребенка, тем ярче у него будет жизнь. Проверим?

Следующая статья

Хозяевам по-прежнему некуда девать руно

Вам также может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *