Брэнд ад уласнай гаспадаркі

Автор Комментариев нет Поделиться

Васілій Ляшчук, які гаспадарыць на дзвюх сотнях гектараў, супрацоўнічае з “Брэстплодаагароднінай”, дзе звыш палавіны стабілізацыйнага фонду нарыхтовак – з фермерскай гаспадаркі са сціплай назвай “Ляшчук”. Больш таго, адпраўляюць агародніну ў сваіх жа кантэйнерах, якія вяртаюцца назад па меры яе рэалізацыі.

Спажыўтаварыства таксама ахвотна “забірае” агародніну Ляшчука, але ў меншых аб’ёмах, паводле ўнутраных патрэб. Найперш задавальняе аптавікоў яе якасць, не менш – тое, што гаспадар заўжды мае на руках усю неабходную дакументацыю, якая суправаджае агародніну.

Пасрэднік у асобе вышэй названых арганізацый паміж вытворцам і пакупніком – у ролі рухавіка прадукцыі да спажыўца. Гарантам даверу між імі з’яўляецца своеасаблівы брэнд – дзелавая рэпутацыя фермера.

Змяшчальнае сховішча плошчай звыш 1 тыс. кв. м да пачатку красавіка апусцела, хіба што апошнія некалькі тон морквы неўзабаве будуць адпраўлены “адрасатам”. Адмысловая вентыляцыя стварае ў сховішчы мікраклімат, што спрыяе працягламу захаванню таварнасці агародніны. Акуратныя штабелі кантэйнераў, як і аўтакар, у чаканні новага ўраджаю…

Высокая ступень механізацыі ў гаспадарцы дазваляе даволі хутка справіцца з палявымі работамі вясной. Як зазначае Васіль Іванавіч, цыбуля, якую, дарэчы, пасеялі ўжо, ад сяўбы да ўборкі не патрабуе чалавечых рук. Навучыліся вырошчваць яе не горш за польскіх фермераў – атрымліваюць цыбулі добрай якасці на камянецкай зямлі да 40 тон з гектара.

У 20-х чыслах сакавіка недалёка ад сховішча была пасаджана і больш ранняя бульба. Сёння, пасля працяглых дажджоў і пахаладання, бульбяныя радкі з дапамогай актыўнай фрэзы набываюць больш высокі грэбень з адначасовым рыхленнем глебы. Яна тут багатая на каменне. Сабранае (спосаб работы ўсё яшчэ дзедаўскі) у доўгі курган, яно пазней стане будаўнічым матэрыялам. Як жартуе гаспадар, каб не каменне, дык і работы ўжо не было б. Тым не менш, тут маюць пастаянную працу дзесяць чалавек, яшчэ столькі ж запрошаны на падмогу паводле часовых працоўных дагавораў.

Калі заходзіць гаворка пра насенне як аснову ўраджаю, Васіль Іванавіч не без шкадавання гаворыць, што яно ў асноўным замежнай селекцыі, вельмі дарагое, і добра было б, каб урэшце змаглі б пахваліцца айчынным насеннем у асартыменце. Не ўсё гладка сёлета са сродкамі аховы, затрымка з імі, як тлумачаць, з-за таго, што на рэспубліканскім узроўні пакуль не вызначаны іх пастаўшчык.А тэрміны апрацоўкі раслін прыспешваюць.

Тым часам доўжацца работы на прыбудове да цяперашняга агароднінасховішча, да пачатку выспявання ўраджаю яно пашырыцца яшчэ на 700 “квадратаў”.

Галіна НОВІК. Фота Міколы ШУМА.

Предыдущая статья

Профсоюзы — наша большая семья

Следующая статья

Что произойдёт 6 мая в 18-00?

Вам также может понравиться

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *