Новым намеснікам старшыні райвыканкама прызначаны Аляксандр Міхальчык

236 просмотров, Комментариев нет

З 18 верасня намеснікам старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні вытворчай сферы, эканомікі, гандлю, прадпрымальніцтва, сферы паслуг, аховы працы і занятасці, прызначаны Аляксандр Міхальчык. Дагэтуль ён больш за дзевяць гадоў ўзначальваў аддзел эканомікі раённага выканаўчага камітэта.

Аляксандру Пятровічу 41 год. У свой час ён скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пачынаў працоўны шлях таваразнаўцам у раённым спажывецкім таварыстве. Затым – служба ва Узброеных Сілах РБ. Далей быў заняты на розных пасадах ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *