Высокаўская школа. Учора, сёння, заўтра

IMG_0066Першага верасня мінулага года мне пашчасціла далучыцца да святкавання Дня ведаў у Высокаўскай сярэдняй школе. Лінейка ў гэты дзень прыцягнула да сябе шмат увагі. Няма чаму дзівіцца, скажу я вам, асабліва, калі ўлічыць той факт, што ўстанова адукацыі вітала вучняў, настаўнікаў і бацькоў сваім поўнасцю абноўленым пасля капітальнага рамонту выглядам.

Светла. Чыста. Цёпла. Утульна. Цудоўны падарунак для школы, якая адсвяткавала мінулай восенні 70-гадовы юбілей, мае багатую гісторыю, удалы дзень сённяшні і будучыню, што абяцае так шмат…

Адзвінеў верасень звонкім званочкам у руках дзяўчынкі з бантамі ў косках (як смела глядзела яна навокал з вышыні пляча будучага выпускніка!). Мінулі кастрычнік, лістапад, снежань, студзень… Вось і люты ўжо збіраецца ў дарогу. Шэсць месяцаў… Якімі былі яны для школы ў Высокім? Самы час даведацца.

Заходжу ў будынак, усё такі ж прыгожы, як тады, напачатку навучальнага года. Час майго з’яўлення запісваюць у журнал (усё сур’ёзна).

Паднімаюся на другі паверх, прыпыняю дзвюх дзяўчынак, і яны ахвотна паказваюць мне дарогу да кабінета дырэктара.

Валянціна Патрабенка сустракае цёплай усмешкай. “Навіны Камянеччыны” тут – частыя госці. І нашы журналісты, і сама газета (прыкмячаю свежы нумар раёнкі на стале ў прыёмнай).

Пачынаецца чарговы ўрок. Калідоры залівае цішыня, такая ня­звыклая пасля перапынку, цяпер можна пагутарыць.

Валянціна Леанідаўна ахвотна расказвае пра абноўленую школу. Я даведваюся, што ў ёй 38 вучэбных кабінетаў, 2 камп’ютарныя класы, абсталяваныя самай новай тэхнікай, сучасныя кабінеты фізікі і хіміі, а таксама лінгафонны кабінет, дзе так зручна вывучаць замежныя мовы, бібліятэка, спартыўная зала і зала лячэбнай фізкультуры, кабінеты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы і пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, кабінет абслугоўваючай працы, камбінаваная майстэрня, сталовая, медыцынскі кабінет, кабінет тэхнічных сродкаў навучання і зала пасяджэнняў, якую часта выкарыстоўваюць для важных не толькі школьных, але і гарадскіх мерапрыемстваў (мне, напрыклад, давялося пабываць у ёй падчас сустрэчы губернатара Брэсцкай вобласці Анатолія Ліса з выбаршчыкамі).

Як бачым, школа стараецца не адставаць ад сучасных тэхналогій. Падчас заняткаў яе настаўнікі могуць карыстацца электроннымі сродкамі навучання, сярод якіх – інтэрактыўная дошка, што дае выключна карысную магчымасць глядзець ілюстрацыі і відэа, слухаць музыку па тэме ўрока…

Усяго ў Высокаўскай СШ працуюць 75 педагогаў: 15 з іх валодаюць вышэйшай катэгорыяй, 45 – першай, 7 – другой, 8 – без катэгорыі. Маладых спецыялістаў у бягучым навучальным годзе не было, ды, прынамсі, у іх няма неабходнасці. Вось як? – здзівіцеся вы. Менавіта так! – адкажу я. Бо ў школе самага заходняга горада Беларусі цяпер працуюць 40 (!) былых яе выпускнікоў. Толькі ўявіце сабе! Больш як палова!

Акрамя таго, тут склаліся ажно 10 педагагічных дынастый! Не магла не распытаць і пра іх таксама.

 

Прафесія – у спадчыну

Першай варта (і адзіна правільна) назваць дынастыю, заснавальнікам якой быў чалавек, што стаяў ля самых вытокаў стварэння школы ў Высокім, – Мікалай Мікалаевіч РУДЭНКА. Ён аддаў 30 гадоў служэнню ёй, а свае неацэнны вопыт і любоў да прафесіі пакінуў у спадчыну сыну Мікалаю. Абодва настаўнікі, што сімвалічна, вучылі дзяцей гісторыі.

Агульны працоўны стаж дынастыі Рудэнкаў – 37 гадоў.

Наступную дынастыю, што складаецца з чатырох прадстаўнікоў, распачаў настаўнік фізікі і матэматыкі Сяргей Іванавіч ДАЎЖАНЮК. У Высокаўскай СШ ён не толькі знайшоў сваё прызванне, але і сустрэў будучую жонку, таксама педагога. Яўгенія Піліпаўна Казлоўская адкрывала вучням таямніцы матэматыкі.

Адданасць самай адказнай і пачэснай працы ў свеце Даўжанюкі прывілі сваім дзецям: сыну Віталію, настаўніку матэматыкі, і дачцэ Людміле, настаўніцы пачатковых класаў. Аб іх самаадданай працы гавораць шматлікія граматы раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і абласнога выканаўчага камітэта.

Агульны стаж дынастыі – 140 гадоў.

Яўгеній Міхайлавіч ГАЛЮК, настаўнік хіміі, прыйшоў у школу ў Высокім у 1976 годзе і прывёў з сабою каханую жонку, настаўніцу біялогіі Святлану. Дачка Ганна ўвесь час бачыла перад сабой прыклад бацькоў і таксама вырашыла звязаць сваё жыццё з педагогікай – стала настаўніцай англійскай мовы.

Стаж дынастыі – 85 гадоў.

Пачынальніцы наступнай дынастыі Маіне Сяргееўне ДОЎГАНЬ, настаўніцы рускай мовы і літаратуры, было прысвоена ганаровае званне “настаўнік-метадыст”. Акрамя таго, педагог мае нямала грамат райаддзела адукацыі. Яе працоўны стаж уражвае – 40 гадоў. Амаль палова стагоддзя!

Дачка Таццяна таксама вырашыла стаць настаўніцай, працавала ў Высокім, а цяпер з’яўляецца намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы ў гімназіі Брэста.

Стаж дынастыі – 63 гады.

Настаўніца геаграфіі Людміла Дзям’янаўна САХАРЧУК прыйшла ў Высокаўскую школу ў 1951-м і 35 гадоў запар працавала тут, аддаючы ўсё сэрца дзецям. Педагагічную дынастыю працягнула ўнучка Наталля, якая працуе са школьнікамі малодшых класаў.

Агульны стаж – 51 год.

Яшчэ адна дынастыя, змацаваная каралевай навук – матэматыкай, складаецца з Алы Аляксандраўны СУГАНЯЕВАЙ і яе сына Аляксея.

Іх агульны стаж – 56 гадоў.

Следам за Ганнай Якаўлеўнай ГУЛЯЕВАЙ, настаўніцай нямецкай мовы, прыйшла ў школу дачка Людміла, настаўніца гісторыі (працавала ў Высокім з 1975 да 2006 года).

Стаж дынастыі – 55 гадоў.

Ала Мікалаеўна ДЗЮКАВА – настаўніца пачатковых класаў і адначасова пачынальніца яшчэ адной дынастыі. Яе сын Сяргей (настаўнік геаграфіі) і нявестка Таццяна (руская мова і літаратура) цяпер лічаць Высокаўскую СШ сваім родным домам.

Іх агульны працоўны стаж – 43 гады.

Галіна Мікалаеўна ДОРАШ у свой час скончыла школу ў Высокім, стала настаўніцай пачатковых класаў і ахвотна вярнулася сюды ўжо не ў якасці вучаніцы. Нялёгкі шлях настаўніцтва абрала і дачка Галіны Мікалаеўны Наталля, яе спецыяльнасць – руская і польская мовы.

Працоўны стаж – 41 год.

І апошнюю з дзесяці дынастый распачала Тамара Сяргееўна ЛАЎРАНЧУК, настаўніца рускай і беларускай моў (яе краязнаўчыя артыкулы, дарэчы, неаднаразова друкаваліся на старонках раёнкі). Дынастыю працягнула дачка Наталля, яна працуе з самымі маленькімі школьнікамі, дапамагае ім рабіць першыя крокі па Краіне Ведаў.

Стаж дынастыі – 32 гады.

Калі скласці ўсе гэтыя немалыя лічбы, атрымаецца, што агульны стаж усіх дынастый Высокаўскай СШ складае 605 гадоў! Хопіць на некалькі жыццяў!

Дарэчы, у бягучым навучальным годзе настаўнікі паспелі заявіць аб сабе ў разнастайных конкурсах. Напрыклад, педагогі дадатковай адукацыі Лада Данілюк, Алена Яраховіч і Сяргей Дзюкаў сталі першымі ў раённым конкурсе публікацый на турысцка-краязнаўчую тэматыку ў намінацыі “Лепшая школьная газета”; настаўніца рускай мовы і літаратуры Наталля Шокала і настаўніца матэматыкі Наталля Панасюк занялі 3 месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон” у намінацыі “Сістэма навучальнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў галіне энергазберажэння ва ўстановах адукацыі”; а настаўніца гісторыі Лада Данілюк паднялася на другую прыступку п’едэстала раённага фотаконкурсу “Зямля мая – Беларусь” у намінацыі “Імгненні турысцкага сезону”.

Не адстаюць ад сваіх педагогаў і вучні: разумныя, арыгінальныя, творчыя. У бягучым навучальным годзе іх 732 (33 класы).

Першы раз у першы клас 1 верасня 2015 года прыйшлі 69 хлопчыкаў і дзяўчынак (чатыры класы), выпускнікоў сёлета будзе 54.

У 2015/2016 навучальным годзе юныя высакаўчане ўжо паспелі многае здзейсніць. Давайце зладзім на газетнай старонцы своеасаблівую “дошку гонару”. Гэтыя імёны варта ведаць.

 

Дошка гонару Высокаўскай СШ

РАЁННАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

1 месца па англійскай мове – Анастасія Тур (10 клас),

3 месца па рускай мове – Крысціна Кліцук (10 клас),

3 месца па рускай літаратуры – Максім Васілюк (7 клас),

3 месца па матэматыцы – Мікіта Баравікоў (5 клас).

 

АБЛАСНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

3 месца па англійскай мове – Анастасія Тур (10 клас).

 

РАЁННЫЯ АЛІМПІЯДЫ

1 МЕСЦА

па англійскай мове – Анастасія Тур (10 клас), Аляксандра Швейкус (11 клас),

па грамадазнаўству – Алег Янчук (11 клас),

па біялогіі – Алёна Барысюк (11 клас),

па фізіцы – Віктар Шудзейка (9 клас),

па фізіцы – Раман Ардыцкі (11 клас),

па рускай мове і літаратуры – Ірына Целяшэўская (10 клас), Дар’я Дзенісенка (10 клас),

па АБЖ – Ігар Куц (4 клас), Людміла Прымаковіч (4 клас),

2 МЕСЦА

па англійскай мове – Кірыл Панасюк (11 клас),

па беларускай мове і літаратуры – Дар’я Клюсава (9 клас),

па рускай мове і літаратуры – Кацярына Сцепанюк (9 клас),

па АБЖ – Якаў Юшкевіч (11 клас),

3 МЕСЦА

па англійскай мове – Дар’я Дзенісенка (10 клас),

па рускай мове і літатуры – Вольга Кокіц (9 клас).

 

АБЛАСНЫЯ АЛІМПІЯДЫ

1 месца па рускай мове і літаратуры – Ірына Целяшэўская (10 клас),

пахвальны водгук па фізіцы – Віктар Шудзейка (9 клас).

 

ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫЯ КОНКУРСЫ

1 МЕСЦА

у Другіх Тураўскіх епархіяльных асветніцкіх Чытаннях “Традыцыі і навацыі: культура, грамадства, асоба” – Анастасія Нікончык (8 клас),

у раённым чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” “Савяня-2015” – Высокаўская СШ,

у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу школьных работ па энергаэфектыўнасці “Энергія і асяроддзе пражывання” ў намінацыі “Праекты па тэме энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і аднаўляльнай энергетыцы” – Максім Васілюк (7 клас),

у раённым конкурсе публікацый на турысцка-краязнаўчую тэматыку ў намінацыі “Лепшы аўтар” – Кацярына Істратава (10 клас),

2 МЕСЦА

у першым туры Агульнарасійскай алімпіяды па Асновах праваслаўнай культуры – Мікіта Краўчук (9 клас),

у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон” у намінацыі “Лепшы праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні сярод навучэнцаў устаноў адукацыі” – Максім Васілюк (7 клас),

у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон” у намінацыі “Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў (відэаролік)” – Яна Ляшук (8 клас),

3 МЕСЦА

у раённым фотаконкурсе “Зямля мая – Беларусь” у намінацыі “Імгненні турысцкага сезону” – Дар’я Дзенісенка (10 клас),

ДЫПЛОМ

у III завочнай алімпіядзе па журналістыцы для школьнікаў “Стань журналістам!” у намінацыі “За творчы падыход” – Вольга Кокіц (9 клас), Ганна Рылькова (11 клас).

 

СПАРТЫЎНЫЯ ДАСЯГНЕННІ

1 МЕСЦА

у абласной спартакіядзе школьнікаў па лёгкай атлетыцы ў шасцібор’і і ў першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат у пяцібор’і – Сяргей Старыкаў (9 клас),

у кваліфікацыйных спаборніцтвах па скачках у ваду з трампліна (1 метр) – Яна Казакевіч (3 клас),

2 МЕСЦА

у першынстве раёна па баскетболе сярод юнакоў і ў першынстве раёна па баскетболе сярод дзяўчат – каманда Высокаўскай СШ,

3 МЕСЦА

у першынстве раёна па настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, лёгкай атлетыцы – каманда Высокаўскай СШ,

у першынстве вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат у бегу на 60 м з бар’ерамі – Сяргей Старыкаў (9 клас).

За ўвесь час работы школы сцены Высокаўскай СШ пакінулі 3879 выпускнікоў. 164 з іх былі ўладальнікамі заслужаных медалёў вышэйшай пробы. “Наш залаты фонд” – вось як называюць іх.

Працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы нашай краіны за шэсць апошніх навучальных гадоў паказвае дыяграма.

 

Крыху экскурсіі…

Уражаная ўсім пачутым, не заўважыла, як праляцеў час. Заставалася прайсці па адноўленай школе ды пагутарыць з яе жыхарамі…

Перш-наперш зазірнула ў кабінет фізікі, дзе на самай справе ёсць усё неабходнае для паглыбленага вывучэння прадмета і лабараторных доследаў. За адным з іх мне пашчасціла паназіраць.

У кабінеце, дзе гаспадарыць Яе Вялікасць Хімія (ніколі з ёй не сябравала, таму магу называць толькі так – пачціва і з некаторым страхам), добры настаўнік паказаў мне свае багацці, галоўнае сярод якіх – выцяжная шафа. Тут клапоцяцца аб вучнях і іх здароўі.

Наступны мой прыпынак – спартыўная зала, далей – пакоі для пераапранання з душам. Паўсюль чыста, акуратна, нічога лішняга.

У сталоўцы са смачнымі пахамі назіраю за тым, як прыбіраюць посуд дзяжурныя (у фартухах і хусцінках).

 

Вам – слова

Між тым, час прыспешвае. Таму з пытаннем “ЯК ВАМ ЖЫВЕЦЦА Ў АБНОЎЛЕНАЙ ШКОЛЕ?” іду “у народ”.

Святлана ВАСІЛЮК, настаўніца фізікі:

– Цудоўна жывецца. Па-першае, цёпла. Па-другое, новае абсталяванне дае магчымасць вывучаць мой прадмет на самым высокім узроўні. Поўны камплект класа фізікі – ёсць чым ганарыцца. Раней было прыемна раніцай на работу ісці, цяпер – яшчэ больш!

Наталля АНІШЧУК, настаўніца асноў бяспекі жыццядзейнасці і мастацтва:

– Наша школа – проста падарунак і дзецям, і нам, педагогам. Тут камфортна, цёпла, утульна. Як настаўнік АБЖ, з упэўненасцю ма­гу сказаць: Высокаўская СШ нічым не пагражае вучням. Яна абсалютна бяспечная.

Калі гаварыць аб працэсе навучання, то для яго эфектыўнасці зроблена ўсё магчымае. Кабінеты абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Я вяду ўрокі мастацтва, якія, на шчасце, зноў вярнуліся ў школьную праграму. Падручнікаў па гэтым прадмеце няма, таму вельмі дапамагаюць электронныя сродкі навучання, якія прадастаўляе школа. Дзякуючы ім, мы з вучнямі і карціны пэўнага мастака можам паглядзець, і музычны твор паслухаць… Дзеці самастойна нават відэафільмы ствараюць. Напрыклад, апошні пры­свячаўся курэнню і яго наступствам.

Ганна РЫЛЬКОВА, вучаніца 11 класа:

– Мне заўсёды хочацца ісці раніцай у школу. На парозе зручнага, прыгожага, утульнага будынка заўсёды з усмешкай сустракаюць любімыя настаўнікі. За імі мы ідзем у абноўленыя кабінеты, абсталяваная ўсім неабходным. Я, напрыклад, найбольш ахвотна наведваю ўрокі літаратуры. На іх цікава. Ды і як інакш, калі настаўніку дапамагаюць сучасныя электронныя сродкі, інтэрактыўная дошка, напрыклад? Цікава сачыць за біяграфіяй пісьменніка, калі бачыш ілюстрацыі да яе на свае вочы.

– Шкада будзе развітвацца са школай ужо гэтай вясной?

– Яшчэ як! Але спадзяюся, што наша сувязь застанецца.

– Куды збіраешся паступаць?

– У Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна. На журналістыку ці на гісторыю – пакуль не вырашыла.

(Дарэчы, Ганна Рылькова – дзяўчына вельмі рознабаковая. Летась, напрыклад, яе работа, прысвечаная прадзядулю – ўдзельніку Вялікай Айчыннай, увайшла ў калектыўны зборнік даследчыкаў Беларусі і Расіі “70 гадоў Перамогі”. А ўчора Ганна ўдзельнічала ў конкурсе чытальнікаў, на якім выступіла з вершам Іосіфа Бродскага.)

Максім ВАСІЛЮК, вучань 7 класа:

– Школа стала яшчэ больш зручнай і прыгожай. Іду сюды з радасцю, бо ведаю: наперадзе чарговая сустрэча з любімымі аднакласнікамі, настаўнікамі. А будынак, які радуе вока, мы будзем берагчы.

Вольга КАРАЛЮК, маці 8-класніцы Ганны:

– Я сама вучылася ў гэтай школе, калі вокны і падлога былі драўлянымі. Сённяшні яе выгляд – самы ідэальны, іншага і пажадаць нельга. Радасна, утульна, цёпла. Дзеці сталі менш хварэць – а гэта пра нешта ды сведчыць.

Усім горадам мы з заміраннем сэрца сачылі за тым, як абнаўляецца наша школа. Шыкоўна атрымалася! Колькі працы ўкладзена – не апісаць.

– Якімі ўражаннямі падзялілася ваша дачка, калі прыйшла дадому першага верасня мінулага года?

– Аня была вельмі ўзрадаваная. Паведаміла мне, што ў школе цяпер кожны клас пафарбаваны ў свой колер. Так прыгожа! Яе кабінет, напрыклад, пяшчотна-салатавы. Расказала пра зручныя парты і яшчэ пра тое, што з аднакласнікамі абавязкова будзе берагчы новую школу, каб яна даўжэй радавала сваім цудоўным выглядам.

Тэхработнікі Галіна ШЧЭРБА, Наталля ГРЫЦУК і Таццяна ПАЦЯЙЧУК (на здымку злева направа) ахвотна дзеляцца ўражаннямі аб абноўленай школе:

– Працуецца нам добра. Паўсюль – цеплыня, утульнасць, чысціня. Душа радуецца. Цяпер і прыбіраць прыемна. Дзеці ў нас акуратныя, паважаюць чужую працу. Увогуле: выдатны рамонт атрымаўся!

Калі размова заканчваецца, Таццяна Пацяйчук спяшаецца да свайго стала, каб даць званок з урока. Падыходжу бліжэй і бачу два экраны побач. Дзякуючы ім, можна сачыць за тым, што адбываецца ўнутры школы і на прылеглай да яе тэрыторыі. Назіраю, як адчыняюцца дзверы класаў, выходзяць з урока школьнікі.

– У нас усё пад кантролем, – запэўнівае мая суразмоўца.

Валянціна МАРЦІШКА, намес­нік дырэктара па вучэбнай рабоце, дэпутат Высокаўскага гарадскога Савета дэпутатаў, член выканкама:

– У нашай Высокаўскай школе адукацыйны працэс ідзе па ўсіх нарматывах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучні паказваюць цудоўныя вынікі ў вучобе, творчасці, спорце, не хварэюць, вось толькі…

Чую трывогу ў голасе Валянціны Васільеўны, перапытваю:

– Толькі што?

– Шмат часу аднімаюць праверкі. Ва ўсе магчымыя інстанцыі ідуць звароты, у якіх сцвярджаецца, што ў нашай школе з’явілася цвіль. На “трывожны” сінал адгукаюцца спецыялісты, прыязджаюць, інспектуюць, канстатуюць: цвілі няма, ад’язджаюць. А потым… усё з самага пачатку.

Наталля ГРЫБ, настаўніца рускай мовы і літаратуры, старшыня прафсаюзнага камітэта:

– Працаваць у такой прыгожай, утульнай школе – адно задавальненне! Цёпла, зручна, усё навокал новае – ад вокнаў да парт. Умовы цудоўныя. Нават больш скажу – выдатныя, такія рэдка калі і ў брэсцкай школе сустрэнеш. Толькі вучыся, толькі працуй! Ды дзе там. Бясконцыя праверкі не дазваляюць. Чаму яны адна за адной ідуць менавіта да нас – загадка. Бачу, што адбываецца ў іншых установах, параўноўваю і не перастаю здзіўляцца. Аб­станоўка становіцца ўсё больш нервовай. Людзі літаральна на зрыве. А ім жа яшчэ і працаваць трэба!

Ведаеце, калі б у нас у школе сапраўды была цвіль, мы першымі паднялі б трывогу. Чаму? Бо тут вучацца і нашы дзеці таксама.

Вучні 6 “Б” класа: (выказацца хацелі ўсе, чытайце, што атрымалася, – Н. Н.)

– У нас цяпер вельмі прыгожа. Майстры пастараліся на дзясятку! І звонку, і ўнутры – парадак. Новая тэхніка, новая мэбля ў класах. Вучыцца ў іх – задавальненне, хадзіць па калідорах – задавальненне. Увесь тыдзень з радасцю спяшаемся на ўрокі, а ў суботу нам таксама дома не ўседзець, бо чакаюць цікавыя мерапрыемствы і экскурсіі.

Паўсядзённае жыццё Высокаўскай школы працягваецца…

Настасся НАРЭЙКА.

Фота аўтара і Івана КАРАГОДЫ.

 

Официально

Свидетельствуют проверки

«25.01.2016 г. и 03.02.2016 г. специалистами ГУ «Брестский областной центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья» (далее – ГУ «Брестский ОЦГЭ и ОЗ») и ГУ «Каменецкий райЦГЭ» в присутствии директора ГУО «Высоковская средняя школа» проведено обследование учебных помещений школы (с инструментальными замерами) на предмет наличия плесени.

Проведен для исследования в динамике отбор проб воздуха учебных помещений школы на наличие плесневых грибов, повторно проведены замеры параметров микроклимата (температуры воздуха и относительной влажности).

Результаты измерений параметров микроклимата согласно протоколу ГУ «Каменецкий райЦГЭ» от 04.02.2016 №2Д/М свидетельствуют о том, что во всех обследованных помещениях ГУО «Высоковская СШ» ниже оптимальных параметров температура воздуха на момент проведения замеров не установлена, относительная влажность – в пределах нормируемых показателей.

Для изучения микробиологической контаминации воздуха школьной среды (общее число микроорганизмов (КОЕ/1 м3)) и количества плесневых грибов (КОЕ/1м3) проведен отбор воздуха в 21 учебном помещении.

Согласно протоколу испытаний ГУ «Брестский ОЦГЭ и ОЗ» от 30.01.2016 №69-89, общее число микроорганизмов в воздухе составило от 0 до 12 КОЕ/1м3.

В соответствии с Инструкцией «Методы микробиологического контроля объектов внутришкольной среды», утвержденной заместителем Министра здравоохранения – Главным государственным санитарным врачом Республики Беларусь от 05.01.2007 №120-1106 (далее – Инструкция), при зимнем режиме воздух оценивается как чистый, когда в 1 м3 воздуха общее число микроорганизмов составляет 4500 КОЕ.

Для оценки воздуха по наличию плесневых грибов в 1 м3 проведено исследование воздуха в соответствии с Инструкцией в динамике. Результаты проведенных (по окончании 1 смены учебных занятий) исследований показали, что количество плесени в воздухе составило от 0 до 10 КОЕ/1 м3, в динамике отмечено снижение количества плесневых грибов в 1 м3 воздуха, что свидетельствует об отсутствии постоянного источника плесени в кабинетах (протоколы испытаний ГУ «Брестский областной центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья» от 30.01.2016 №69-89 и от 08.02.2016 №154-175).

В ходе обследования по состоянию на 03.02.2016 г. визуально темных налетов, следов плесени не обнаружено, в классах организовано проветривание (в каждом классе каждое окно стеклопакетов имеет створку, оборудованную механизмами, обеспечивающими открытие окна на «режим проветривания», а также на «режим микропроветривания»).

В соответствии с требованиями санитарных норм и правил учебные помещения в подвале не размещены и образовательный процесс в подвальном помещении не проводится.

Таким образом, в ГУО «Высоковская средняя школа» Каменецкого района нарушений санитарных норм и правил не установлено».

Добавить комментарий