У Дзмітровічах рыхтуецца да прыёму першых жыхароў дом сумеснага самастойнага пражывання для пажылых людзей

Ужо зусім хутка адчыніць свае дзверы для 6 адзінокіх і адзінока пражываючых пенсіянераў дом сумеснага самастойнага пражывання на базе філіяла Камянецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання аг.Дзмітровічы.

Адзін дзядуля і пяць бабуль будуць безумоўна ўражаны цудоўным інтэр’ерам іх новага жытла, а таксама цёплымі адносінамі сваіх памочнікаў: загадчыка дома і двух сацыяльных работнікаў.

Аб тым, адкуль пераедуць у Дзмітровічы пажылыя людзі, стараннямі якіх неабыякавых людзей ажыццёўлены рамонт памяшканняў (увесь другі паверх над мясцовай амбулаторыяй – доктар будзе побач!) і як замацаваць за сабой 4 вольныя месцы, што пакуль пустуюць ува ўтульным доме,

чытайце ў нумары “НК” за 11 снежня.

Настасся НАРЭЙКА.