Стральба: перамога за белавежцамі

P1100798У мінулую суботу на базе СШ №1 г.Каменец адбылося першынство Камянецка-Жабінкаўскай міжраённай аргструктуры ДТСААФ сярод пярвічных аргструктур ДТСААФ па кулявой стральбе сярод юнакоў і дзяўчат сярэдніх школ Камянеччыны.

Сярод каманд 20 школ раёна лепшы вынік паказалі вучні Белавежскай СШ (Алег Дубяга, Аляксандр Клімчук і Ірына Кузьміч), якая з добрым задзелам апярэдзіла галоўных праследавальнікаў, снайпераў з Высокаўскай СШ і СШ №1 г.Каменец. У разборках за другое-трэцяе месцы больш трапнымі аказаліся высакаўчане (летась яны былі першымі), якія апярэдзілі на два балы камянчан.

Сярод асабістых вынікаў наперадзе таксама белавежцы: абсалютна лепшы вынік паказала Ірына Кузьміч – 45 балаў (5 стрэлаў), яна пераможца сярод дзяўчат, у юнакоў – Аляксандр Клімчук (39 балаў). Другое-трэцяе месцы сярод юнакоў у вучняў Высокаўскай СШ – Ігара Сачкова і Эдуарда Дзенісюка адпаведна. Другое месца сярод дзяўчат у Святланы Міхалюк з СШ №1 г.Каменец, трэцяе – у Марыі Ігнацюк з Навіцкавіцкай СШ.P1100822

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий