Спаборнічалі сем’ямі

IMG_1507Супрацоўнікі Камянецкага падраздзялення аховы арганізавалі для сваіх сем’яў свята ў апошні жнівеньскі дзень.
У лясным масіве Філіповічы Жабінкаўскага раёна сустрэліся дзве каманды – Камянецкага і Жабінкаўскага аддзяленняў, каб паспаборнічаць у спартыўных конкурсах. Усе былі пры справе: адны бегалі ў мяшках, другія скакалі, як жабы, трэція лавілі “залатую” рыбку – ад жадаючых удзельні­чаць у конкурсах не было адбою. А канат перацягвалі ўсе, кожны “хварэў” за сваю каманду. У выніку, як вядома, перамагла дружба. Але без падарункаў і сувеніраў не застаўся ніхто. Самы галоўны прыз – аэрагрыль – атрымала сям’я Аляксандра Бажко з Каменца.
Напрыканцы спартыўнага свята яго ўдзельнікі падсілкаваліся юшкай і пловам, а дзецям дасталіся яшчэ і салодкія пры­смакі. Такая сяброўская сустрэча сем’ямі супрацоўнікаў двух аддзяленняў надоўга застанецца ў памяці і бацькоў, і іх дзяцей.
Аляксандр ГАРУС,
старшы інспектар міліцэйскай ваенізаванай
і вартавой аховы
Камянецкага аддзялення аховы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий