Пасля першага круга – два лідары

iУ мінулыя выхадныя ў 9-м туры чэмпіянату раёна па футболе лідар першынства – “Камянецкая Пушча” з Дзмітровіч уступіў “Белавежскаму” – 1:3, а ФК “Без праблем” здабыў ачкі, выйграўшы ў “Агра-Зарэчча” (2:1); гэтыя гульні прайшлі ў Каменцы. У Доўбізне маладая каманда з аднайменнай назвай уступіла з буйным лікам 2:8 шматвопытнай “Ніве”, што ўвогуле не здзіўляе. Канчаткова становішча ў турнірнай табліцы размеркавалася пасля гульні ў сераду каманд “Ставы” і “Аграпрадукт”, гаспадары ўступілі гасцям з лікам 2:3. Такім чынам, пасля першага круга – два лідары з 18 ачкамі.

Ігар НЕСЦЕР, дырэктар спартыўнага клуба “Лідар”.

Добавить комментарий