На парозе восень…

повозкаЗ надыходам верасня прыкметна змяншаецца светлавы дзень. У гэты перыяд, у сувязі з уборкай гародніны і фруктаў на дачных участках, у полі, павялічваецца інтэнсіўнасць руху веласіпедыстаў і гужавых павозак на дарогах, што ў цёмны час сутак стварае рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху.

Вельмі часта названыя транспартныя сродкі не абсталяваны ў адпаведнасці з патрабаваннем Правілаў, паводле якіх на веласіпедзе наперадзе павінен быць прымацаваны святловяртальнік белага колеру, ззаду – чырвонага, а з кожнага боку – аранжавага. На гужавой павозцы аналагічна: наперадзе – святловяртальнік белага колеру, ззаду – чырвонага, а яшчэ прадугледжаная канструкцыяй спраўная стаяначная тармазная прылада і супрацьадкатныя ўпоры. Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і (або) пры яе недастатковай бачнасці на веласіпедзе і гужавым транспартным сродку павінны быць уключаны ліхтары: наперадзе – выпраменьваючы белы колер, ззаду – чырвоны. За парушэнне названых патрабаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне або штраф ад 100000 да 300000 рублёў. Калі веласіпедыст або возчык парушаюць правілы ў стане алкагольнага ап’янення, штраф скла­дзе ад 300000 да 500000 рублёў. Супрацоўнікі РАУС пры кантролі за захаваннем Правілаў будуць звяртаць увагу менавіта на такіх удзельнікаў руху.

Віктар ЛЫШЧЫК,

намеснік начальніка РАУС.

Добавить комментарий