Днямі ў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя патэлефанаваў жыхар Каменца, які ў час зімовай рыбалкі на Лясной заўважыў на незамёрзшай палонцы чараду лебедзяў.
Прыродаахоўная служба сумесна з Камянецкай паляўнічай гаспадаркай арганізавалі падкормку птушак, на дапамогу прыйшлі і работнікі райаддзела МНС. У першы дзень беласнежныя прыгажуны праявілі асцярожнасць, пры набліжэнні людзей узняліся на крыло, пакружылі ў наваколлі, але праз некалькі хвілін зноў вярнуліся. Неўзабаве ўдзельнікі выратавальнай аперацыі з задавальненнем назіралі праз бінокль за тым, як лебедзі адзін за адным выходзілі на лёд, каб падкарміцца збажыной. Падкормка вядзецца рэгулярна, у выпадку моцных маразоў, магчыма, давядзецца і лёд пілаваць. І ўсё ж змяншэнне “мінуса” ў апошнія дні ды набліжэнне каляндарнай вясны ўсяляюць аптымізм. Тым не менш, раённая прыродаахоўная інспекцыя просіць паведамляць яе супрацоўнікам, калі хтосьці выявіць на вадаёмах раёна зімуючых вадаплаўных птушак. Кантактны тэлефон: 2-37-98.
Рыгор ЛЕСАВІК
Фота Міколы ШУМА
Это может быть интересно:
-
Это важно! О декларировании доходов
-
1 сентября 2024 года распахнет свои двери Могилевский специализированный лицей МВД
-
Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей
-
В Каменце 247 человек обратились за консультацией к врачам-онкологам за один день
-
В каком случае дом признают пустующим и забирают в собственность государства