Маладыя гады, маладыя жаданні

Што можа аб’ядноўваць дзвюх настаўніц і вучаніцу? Школа? Правільна! А яшчэ – удзел у грамадскіх справах, актыўная пазіцыя, якую яны займаюць у сённяшнім бурлівым жыцці. Сваімі думкамі дзеляцца

НАТАЛЛЯ МІХНЮК:

DSC_1787– Нарадзілася ў Маларыце, скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна, факультэт прыродазнаўства. Першае месца работы – Раснянская СШ, настаўнік біялогіі. У Камянецкай гімназіі працавала педагогам сацыяльным, затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, з 2002 года на гэтай жа пасадзе – у СШ №1.

З сям’і інтэлігентаў, з дынастыі педагогаў: маці і бацька ў свой час скончылі педінстытут, бабуля – заслужаны настаўнік БССР. Таму мой выбар прафесіі быў невыпадковым.

Займаю актыўную жыццёвую пазіцыю. Вучням перадаю свае вопыт і веды, вучуся разам з фімі. Была дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу і з’езда БРСМ.

Люблю падарожнічаць па роднай краіне і за яе межамі – Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Варшава, Кракаў. Вось далёка няпоўны пералік месцаў, дзе пабывала. Наперадзе – новыя маршруты і адкрыцці нязведаных мясцін…

ЮЛІЯ БРУЦКАЯ:

– Нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Белавежскі. У 2012-м скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя

yryFyIsGe3Q

А.С.Пушкіна і па размеркаванні прыехала ў Пагранічную, настаўнікам пачатковых класаў. Рызыкнула паспрабаваць сябе на пасадзе педагога-арганізатара. Вось тут і пазнаёмілася з пярвічнай арганізацыяй ГА “БРСМ”. У нашай школе вучыцца не так шмат дзяцей, таму члены пярвічкі БРСМ прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх агульнашкольных і, па магчымасці, раённых мерапрыемствах. Яны ўсе вельмі адказныя, вясёлыя і па-свойму таленавітыя. Заўсёды магу даверыць ім любую справу, у выкананні якой яны мяне не падвядуць.

І пра сябе. Лічу, што добрая, вясёлая, лёгка іду на кантакт, сціплая. Люблю сваіх сяброў, без якіх маё жыццё было б нецікавым. Ненавіджу здраду і хлусню, не падабаецца, калі мяне не слухаюць і не чуюць у размове… Ахвотна катаюся на каньках. Люблю прыроду і летні цёплы дождж або снег, які падае вялізнымі камякамі…

Мая любімая цытата:”Аптымізм – гэта ўменне шанаваць тое, што ёсць, а не тое, што магло б быць.”

МАРТА УЛАСЮК:

t6gJ88G19hs– Мне 17 гадоў. Вучуся ў СШ №1 Каменца, у 11”А” класе. З вялікай сям’і. Займаюся танцамі, ва ўзорным ансамблі эстраднага танца “Капрыз” больш за 10 гадоў. З калектывам пабывала на розных конкурсах у Беларусі, а таксама ў Карпатах, Польшчы. Вельмі люблю падарожнічаць, мару аб’ехаць увесь свет. Люблю ездзіць з бацькам на матацыкле.

Мару паступіць у каледж мастацтваў, на спецыяльнасць “харэограф”. Люблю гатаваць, любімая страва – мяса пад ананасам.

Па натуры актыўная і жыццярадасная. Магчыма, таму прываблівае ўдзел у грамадскім жыцці школы і маладзёжных мерапрыемствах раёна. Удзельнічала ў конкурсе “Міс БРСМ”, атрымала тытул “Міс Грацыя”. Удзельнічала ў фотаконкурсе “Камянецкая вясна-2014”. А яшчэ з’яўляюся членам добраахвотнага атрада “Добрае сэрца”, прымаю ўдзел у дабрачынных акцыях, наведваем разам з сябрамі сацыяльны прытулак у Пелішчы, ходзім да ветэранаў, дапамагаем ім.

Няважна, колькі дзён у тваім жыцці, важна – колькі жыцця ў тваіх днях. І толькі мы самі з БРСМ зможам зрабіць яго насычаным, цікавым, а, галоўнае, – карысным для людзей.

Падрыхтавала Вера ІВАНЮКОВІЧ.

Добавить комментарий