“Калядны цуд”

DSCI1367Менавіта ў такой намінацыі перамагла незвычайная “ёлачка” з макароны вучня 1 “А” класа СШ №1 г.Каменец Антона Грысевіча. Ёй прысуджана першае месца ў конкурсе, што праходзіў у школе. Хлопчыку дапамагала любімая маці – разам наклейвалі “ракавінкі” на паперу, пакрывалі залатой фарбай, аздаблялі банцікамі…

У намінацыях: “Група “Бліскучыя” (ёлка з мішуры) адзначаны работы Максіма Яўчука і Кірыла Сенькаўца Дар’і Няхай (1-ы клас); “Нітачная ёлка” – Дар’і Мурынай (1-ы); “Магічная ёлка” – Андрэя Каляды (1-ы); “Ласун” (ёлка з цукерак) – Мікіты Шаўчука (1-ы); “Інфармацыйная ёлка” (з газет і часопісаў) – Антона Семенюка (1-ы) і Кацярыны Ярашук (7-ы); “Гламурнасць і прастата” (з сурвэтак) – Яніны Крэмез (4-ы); “Арыгінальнасць” (з бархату) – Аляксандры Тысляцкай (4-ы); “Сюрпрызная ёлка” (з кардону) – Ганны Шпілько і Валерыі Піраговай (5-ы).

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Наталлі МІХНЮК.

1 thought on ““Калядны цуд”

Добавить комментарий