Галасуем за сістэму разлікаў!

Абмеркаванне новай сістэмы разлікаў за электраэнергію ідзе на сайце “Белэнерга” (www.energo.by). Прапануюцца два варыянты: першы – захаванне дзеючай аплаты, але з паэтапным павышэннем тарыфаў; другі –дыферэнцыраванная сістэма аплаты(нормы спажывання залежаць ад колькасці людзей у кватэры ці доме). Прагаласаваць можна ў раздзеле ”Информация по вопросу оплаты населением услуг электроснабжения”. Трапіць сюды – з галоўнай старонкі сайта (названы вышэй). Там жа ёсць уся інфармацыя аб прапаноўваемых тарыфах. Выказвайце свае меркаванні або галасуйце за аптымальную сістэму разліку электрычнасць.

Добавить комментарий