Будуць сытымі жывёлы

Як стала вядома з афіцыйнага сайта Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”, завяршаюцца работы па нарыхтоўцы кармоў для дзікіх жывёл. За летне-асенні перыяд для забеспячэння біятэхнічных мерапрыемстваў запасліся 900 тонамі сіласу, 1 тыс. тон сенажу, а таксама фуражным зернем і бульбай. Зараз заканчваецца ўборка кармавых буракоў. Дзікім жывёлам будзе забяспечаны добры рацыён на зімовы перыяд.

Добавить комментарий