“Абрэзкавыя забавы”

IMG_6989Так называецца персанальная выстава аплікацый з тканіны дзесяцігадовай камянчанкі Іры Карасінскай.

Сёлета таленавітая дзяўчынка перайшла ў 6 клас. Рукадзеллем захапляецца даўно, з шасцігадовага ўзросту наведвае гурток “Модніца” цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік – Валянціна Карасінская).

Цярпенне, старанне і натхненне. Калі ўсё гэта спалучаецца, пад рукамі Іры са звычайных на першы погляд абрэзкаў тканіны, паперы, стужак, гузікаў, бісеру і паетак нараджаецца сапраўдная карціна. Якія сюжэты! Тут і закаханыя каты, і чароўныя анёлы, і вясёлы ослік, і пчала-руплівіца, і варона Каркуша. Дарэчы, апошняя для Іры самая дарагая, бо – першая.

Са сваімі работамі дзяўчынка паспяхова ўдзельнічала ў многіх конкурсах. Напрыклад, снегавікі, што на здымку, прынеслі ёй Дыплом рэспубліканскага конкурсу “Калядныя зоркі”. Аплікацыі Іры пабывалі на абласной выставе “Калядны калейдаскоп”.

Добавить комментарий