“Пажар» у Войскай

У аўторак каля 12 гадзін ля Войскай сярэдняй школы было незвычайна шматлюдна. Тут праходзіла вучэбная пажарная эвакуацыя вучняў, настаўнікаў і адміністрацыі школы.

Па плану пажарнага інспектара “ўзгаранне” пачалося ў кабінеце фізікі, пасля чаго прагучалі тры доўгія званкі, якія з’яўляюцца сігналам да эвакуацыі. Пасля таго, як усе, хто знаходзіўся ў школе, размясціліся на бяспечнай адлегласці ад “пажару” (дарэчы, прайшло ўсё за 2 хвіліны 24 секунды), дырэктару паведамілі аб выніках эвакуацыі. А дзятва чакала іншага – калі ж падпусцяць да спецтэхнікі і абсталявання. Цікава было назіраць і за самім працэсам тушэння.

Вучэбныя эвакуацыі ў бліжэйшы час плануецца правесці ва ўсіх навучальных установах раёна.

Генадзь КОХНЕНКА,

інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий