“Нелегал” у раёне

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нелегал” праведзена ў раёне з 2 па 5 кастрычніка.

У гэты перыяд супрацоўнікі міліцыі правяралі аўтатранспарт, аўтастанцыі, рынкі ў Каменцы і Высокім, чыгуначны вакзал станцыі Высока-Літоўск, прыватныя кватэры, інтэрнаты, а таксама рэжым пастаяннага жыхарства замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Асаблівая ўвага ўдзялялася тым, хто прыбыў з каўказскага рэгіёна, і цыганскай нацыянальнасці.

Што паказалі праверкі?  Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 іншаземцаў. Складзены адміністрацыйны пратакол на службовую асобу ААТ “Новы шлях” за непрыняцце мер па афармленні спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў адносінах грамадзяніна Украіны. За прадастаўленне іншаземцам жылля без рэгістрацыі панеслі адміністрацыйнае пакаранне 4 грамадзяніна РБ і 1 расіянін. Грамадзянін Украіны дэпарціраваны (высланы) за грубае парушэнне ўстаноўленага парадку жыхарства. Складзены пратакол на расіяніна, які жыў у раёне па несапраўднаму віду на жыхарства.

Для даведкі. У раёне маюць дазвол на пастаяннае жыхарства 1260 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Сёлета аформілі часовае знаходжанне 344 іншаземцы, 42 – атрымалі дазвол на пастаяннае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 82 – аформілі дазвол на часовае жыхарства.

Сёлета ў раёне іншаземцы ўчынілі 5 злачынстваў. За грубае парушэнне ўстаноўленага парадку жыхарства дэпарціраваны добраахвотна 2 замежных грамадзян і 1- пад канвоем. Ануліравана 17 рашэнняў аб дазволе іншаземцам пастаянна жыць у Беларусі. За парушэнне Правілаў знаходжання на тэрыторыі РБ прыцягнуты да адказнасці 17 замежных грамадзян і 13 – Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр АКСЯНЮК,

начальнік аддзялення

па грамадзянстве

і міграцыі РАУС.

Добавить комментарий