“Мелодыя душы”

Так называлася персанальная выстава творчасці Вольгі Еўдакімаўны Чырук з Відамлі, якая праходзілася ў Камянецкай ЦРБ імя У. Ігнатоўскагага. Былі прадстаўлены ўзоры вышывання крыжыкам. Майстрыха займаецца гэтым з самага дзяцінства, а калі пайшла на пенсію, то з’явілася больш вольнага часу для любімага занятку. Працуе па схемах часопісаў «Ксюша» і «Цудоўнае імгненне». Свае вышыўкі дорыць родным і блізкім.

Добавить комментарий