І граматы, і песні

19 кастрычніка работнікі гарадскіх і сельскіх Дамоў культуры адзначылі  прафесійнае свята, якое прайшло ў Відамлянскім СДК. Мерапрыемства пачалося з урачыстай часткі. Намеснік старшыні райвыканкама  Дзяніс Шпак,  старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Войцык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Мікалай Громік уручылі лепшым граматы. А затым адбыўся канцэрт, у якім бралі ўдзел вакальны ансамбль “Вечарынка”,  эстрадная студыя «Забава” і школьнікі Відамлянской СШ.

Добавить комментарий