Інвестыцыі ў асноўны капітал і будаўніцтва

Micdictionar3У студзені-кастрычніку бягучага года па раёне было выкарыстана 484,7 млрд. руб. інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах складае 86,3% да адпаведнага перыяду мінулага года.

За гэты перыяд будаўніча-мантажныя работы выкананы на 281,1 млрд. руб. (на 23,4% менш, чым у 2012-м).

На будаўніцтва жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 74,4 млрд. руб. інвестыцый, што складае 15,4% да іх агульнага аб’ёму (109,2% да ўзроўню мінулага года).

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 145 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 12,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, а гэта 85,3% да прадугледжанага задання на год. У параўнанні з гэтым жа перыядам 2012-га ўвод у дзеянне жылых дамоў павялічыўся на 4,4 тыс. квадратных метраў, ці на 53,3%.

Аб’ём падрадных работ, выкананых па галіне “Будаўніцтва”, склаў 95,7 млрд. руб., што ў супастаўных цэнах – 92,5% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2012 года.

Георгій ХВАЛЬКО,

начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.

Добавить комментарий