Як знайсці ўнівермаг, ці Гісторыя пра “шэрань” на паліцах

IMG_2408Падыходзіў да завяршэння 2012 год… Усе рыхтаваліся да зімовых святаў, запасаючыся па­дарункамі ды пачастункамі, а газета, у сваю чаргу, збірала ў адзін вялікі “кошык” тыя сюрпрызы, якімі планавала парадаваць сваіх чытачоў у недалёкім на той час 2013-м. Менавіта ў гэты час “гарачая лінія” і азвалася трывожным званком. Чаму трывожным? Ды таму, што жанчына з Высокага, што набрала нумар, не хавала хвалявання…

– Сэрца баліць за наш універмаг, – паведамляла яна. – На ім ні вывескі з назваю няма, ні раскладу, згодна з якім працуе гандлёвая кропка. Чаму так? Нашто хаваць ад патэнцыяльных пакупнікоў добры магазін з досыць вялікім асартыментам? А набыць тут сапраўды ёсць што: нядаўна прыдбала сабе сарочку, унуку – боты. Ёсць з чаго выбраць, і цэны не кусаюцца, ніжэйшыя за тыя, што выстаўляюць на базары і ў прыватных магазінах. Усё б нічога і з выкладкай тавараў, і з набыццём іх, але…

Зайшла аднойчы на другі паверх, выбрала сукенку, хацела з ёю ў прымерачную зайсці. Але тут заўважыла, як хутаюцца ў свае кажушкі прадаўцы, спрабуючы сагрэцца. У той дзень паглядзець на сваё адлюстраванне ў абноўцы так і не змагла, бо і ў прымерачнай, і ва ўсім будынку, як вы, напэўна, здагадаліся, было вельмі холадна. Не больш за 10 градусаў цяпла. Да таго ж, дрэнна былі асветлены вітрыны, а так карцела паглядзець, што ж на іх!

Універмаг, як мне падаецца, павінен быць упрыгажэннем горада, асабліва такога, як наш. Праз Высокае людзі едуць, маглі б таксама зайсці, набыць тое-сёе. Хіба дрэнна? Як жа можна так не любіць Высокае?..

З мэтаю знайсці адказы на гэтыя пытанні накіравалася ў Высокае, дзе адразу ж наведалася ў філіял “Высокаўскае” Камянецкага райспажыўтаварыства. А адтуль, ужо з дырэктарам Уладзімірам Мартысюком, – ва ўнівермаг. Не магу з упэўненасцю сказаць, што без свайго спадарожніка хутка адшукала б неабходны гандлёвы аб’ект…

Фасад універмага, як паведаміў мне Уладзімір Мікалаевіч, нядаўна адрамантавалі. Некаторыя вокны былі закладзены, іншыя абсталяваны шклопакетамі. Заменены таксама і дзверы, а над імі… пустэча. “Вывеску ўжо робяць, – растлумачыў мой суразмоўца. –  Яна каштуе каля 15 мільёнаў, што нямала. Грошы будзем выплачваць паступова, а вывеска з’явіцца на належным месцы ўжо ў канцы студзеня.”

Расклад работы ўнівермага знайшоўся, калі мы з Уладзімірам Мартысюком адчынілі першыя дзверы. На другіх, адразу за першымі, ён і вісеў. Лепш далей, чым нідзе, падумалася мне. Будзем спадзявацца, што пасля з’яўлення вывескі расклад таксама зойме належнае месца.

Унутры я чакала ўбачыць шэрань на паліцах, але яе не было. Тэрмометр, які прынеслі мне (відаць, з асартыменту), паказваў аптымістычную лічбу 18 са знакам плюс. “У нас і сапраўды было холадна да Новага года, – расказала адна з прадаўшчыц. – Але цяпер не скардзімся.” Дарэчы, магазін нядаўна быў абсталяваны новым газавым катлом, работа якога ў апошні час не выклікае нараканняў. Акрамя таго, змяншэнне колькасці вокнаў таксама паспрыяла цеплыні ў памяшканнях магазіна, як заўважыў Уладзімір Мартысюк.

Што ж датычыцца асвятлення вітрын, то яно не здалося мне цьмяным. “Магчыма, заяўніца прыходзіла да нас падчас “ночы скідак”, – выказала меркаванне другая супрацоўніца. Хоць, зрэшты, пакупнік і ў тую “ноч” павінен быў бачыць тавар.

IMG_2396Калі фатаграфавала будынак універмага, пачула ад вадзіцеля, што якраз выязджаў на дарогу, параўнанне яго з турмой. “Што тут фатаграфаваць?” – здзіўляўся мужчына. Не ведала, што адказаць, згаджацца ці не. Прынамсі, паглядзіце, калі ласка, самі. Як вам падаецца, паважаныя чытачы? Мне дык не вельмі каб падабалася…

З Уладзімірам Мікалаевічам, між тым, развітваліся на мажорнай ноце. Спадзяюся, што ўжо ў першыя дні лютага любы турыст без асаблівых цяжкасцяў знойдзе ў Высокім універмаг.

Настасся НАРЭЙКА.

Фота аўтара.

11 thoughts on “Як знайсці ўнівермаг, ці Гісторыя пра “шэрань” на паліцах

  1. За то Минск живет, товарищи! Доит город » деревню» ( хоть для нас это город), как только можно обдуривают народ. Сидят там и смеются над нами, колхозанами.

  2. При нынешней власти Высоковское Горпо пришло в уныние и развал,дело даже не в универмаге,стоит посмотреть на старые магазины,культтовары по Кирова,ихние склады ,бар идеал,,ритуал-убожество!Пора город в порядок приводить товарищи управленцы!!!-Пора

  3. Вы правы. Впечатление от внешнего вида города в целом и универмага в частности складывается не самое приятное. Радует то, что есть люди небезразличные к его судьбе, такие, например, как та женщина, что позвонила в редакцию. Очень надеюсь, что на ее (и мои) замечания относительно внешнего вида универмага обратят внимание, что город в целом похорошеет, а особенно центр.
    Проследим, появится ли вывеска с надписью «Универмаг» в конце января, как обещано, и перевесят ли расписание работы магазина на первую дверь.

  4. наконец-то кто-то вспомнил о многострадальном Высоком! пряитно. а то читаешь газету, и складывается впечатление, что нас и нашего города словно в природе не существует.
    универмаг наш в самом деле — тюрьмой выглядит. это да. но вы бы и на другие здания общего пользования посмотрели. нет ни одного, от которого бы кусок не отвалился! пичалька)))

Добавить комментарий